Бывайце, талоны і праязныя!
09.04.2011
—
Новости Общества
Канікулы ў мінскіх школьнікаў ці ў разгары вучэбны год, спяшаюцца дзеці на заняткі ці ў любое месца сталіцы — больш у іх праязныя і талоны пытацца не будуць. Днямі ўступіла ў сілу рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, якое прадугледжвае бясплатны праезд навучэнцаў па ўсёй сталіцы. А вось што сапраўды спатрэбіцца, дык гэта даведка з месца вучобы, якая і дае магчымасць бясплатна ездзіць у аўтобусах, тралейбусах, трамваях і метро.
На здымку: школьнікі сталічнай гімназіі № 4 Аня Ермаковіч, Ягор Ціханаў і Ульяна Варламава: "Талоны і праязныя нам ужо не патрэбныя!".Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.