Новы сталічны мікрараён Брылевічы сёлета абзавядзецца ўласнай дзіцячай паліклінікай.

Источник материала:  
30.03.2011 15:38 — Новости Общества

Смотреть

Новы сталічны мікрараён Брылевічы сёлета абзавядзецца ўласнай дзіцячай паліклінікай.

Пра такія планы нам паведамілі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Акрамя таго, пачнуць узводзіць радзільны дом у 5-ай бальніцы, падстанцыю хуткай дапамогі ў Сухараве. Да канца года ўвядуць у строй два корпусы на вуліцы Энгельса. Туды пераедзе другая клініка, якая зараз размяшчаецца на вуліцы Багдановіча ў будынках, якія даўно патрабуюць рэканструкцыі. У новых карпусах з'явіцца і сучаснае абсталяванне.
(Дзмітрый Піневіч, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама: "У цэлым каля 260 мільярдаў рублёў будзе каштаваць рэспубліцы гэтае будаўніцтва. Але мы атрымаем зусім новую клінічную ўстанову, перааснашчаную, якая будзе адпавядаць самым высокім патрабаванням, якія не толькі існуюць у нас у рэспубліцы, але і еўрапейскім патрабаванням".)

←Комитет госконтроля будет проводить тематические прямые телефонные линии для граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика