У добры шлях!
17.03.2011
—
Новости Общества
З пачаткам вясны ўсё больш шматлюдна на мінскім чыгуначным вакзале, новы будынак якога з’явіўся дзесяць гадоў таму. Зусім хутка распачнуць сезон дачнікі — павязуць за горад першыя саджанцы і расаду. І ўжо цяпер усё часцей моладзь выбіраецца на прыроду. А групы школьнікаў з розных куткоў краіны едуць на экскурсію ў сталіцу. І амаль усе дзеля сваіх мэтаў карыстаюцца цягнікамі.
У будынку вакзала — вечны рух. Ля касаў, пераважна ля прыгарадных, — чэргі па білеты. Электрычкі вязуць пасажыраў у маладзечанскім, асіповіцкім, баранавіцкім, аршанскім напрамках. Білеты на цягнікі, якія ідуць за межы краіны, таксама запатрабаваны. У бюро даведак мне расказалі: “Са станцыі Мінск-Пасажырскі можна даехаць да Масквы і Вільнюса, да Рыгі і Піцера. Можаце ехаць без перасадак да Варшавы і да Берліна, а можна да Іркуцка і да Мурманска”. Між іншым, нядаўна быў адноўлены міжнародны чыгуначны маршрут, пра які забыліся амаль на стагоддзе: “Масква–Ніца”. Цягнік праходзіць праз дваццаць два гарады ў шасці краінах, спыняецца ён і ў Мінску. Ці карыстаецца попытам такі экспрэс? Спецыялісты беларускай чыгункі запэўнілі: білеты раскупляюцца. З Мінска едуць на адпачынак да Сярэдняземнага мора, хтосьці — у Вену і Мілан.
Падымаюся на паверх, дзе павільёны з сувенірамі, кафэ, буфеты, рэстаран. І, канешне ж, залы чакання. Цікава ўсё ж такі, хто куды едзе? Пытаюся. Студэнтка Белдзяржуніверсітэта Таццяна збіраецца наведаць бацькоў у Баранавічах. Прадпрымальнік Пётр Сяргеевіч едзе ў Прагу. А маладая сям’я Папельскіх з дзвюма дочкамі чакае цягнік да Масквы. Дарэчы, для пасажыраў з дзецьмі на вакзале ёсць спецыяльная зала чакання, абсталяваны пакой “Маці і дзіця”.
Заходжу ў сервіс-цэнтр. Тут транзітным пасажырам дапамагаюць браніраваць білеты на патрэбныя паязды, а можна заказаць нумары ў гасцініцах. Адсюль, між іншым, можна не толькі вызваць таксі, але і заказаць білеты ў тэатр.
Сёння на гэты чыгуначны вакзал прыбываюць сотні паяздоў штодзень. А хутка па рэгіянальных і прыгарадных маршрутах будуць хадзіць прынцыпова новыя цягнікі. Першы такі цягнік ужо прыйшоў са Швейцарыі. Астатнія паступяць на працягу года. Шэсць з іх будуць працаваць па праграме “Гарадская электрычка”, а чатыры — курсіраваць па рэгіянальных маршрутах.
Дарэчы, цягнікі на беларускіх магістралях стануць не толькі прыгожымі і камфортнымі, але і больш хуткімі. І ўжо ў 2012 годзе, як сцвярджаюць спецыялісты беларускай чыгункі, на некаторых участках дарогі хуткасць узрасце да 200 кіламетраў у гадзіну.
Выходжу на перон. З яго адыходзіць чарговы цягнік. Пасажыры ля вокнаў развітваюцца, хто на некалькі дзён, а хто і на гады, з мінскім вакзалам. А цёплы вясновы вецер нібы шэпча ўслед: “Шчаслівай дарогі!”
Кацярына Мядзведская