Змяненні ў сістэме не могуць адбывацца імгненна, або "Улічваючы выкладзенае, мяркуем магчымым зварот наконт ацяплення лічыць разгледжаным"

Источник материала:  

Да пытання мінчанкі, што пражывае ў доме №6 па 2-ім завулку Р. Люксембург, адносна тэмпературнага рэжыму ў яе кватэры мы звярталіся ўжо двойчы: 21 снежня мінулага года ("Прыйшла сяброўка ў госці. Засталася ў верхнім адзенні — холадна") і 13 студзеня бягучага ("Цёпла ў кватэры стала толькі на паперы?.."). Чаму так? Як ужо вынікае нават з загалоўкаў тых апублікаваных матэрыялаў, пасля першага звароту ў рэдакцыю і, адпаведна, нашага тэлефанавання ў ЖЭС-14, праблема быццам бы вырашылася: у жыллі заўважна пацяплела, пра што нас і праінфармавала заяўніца. Аднак у пачатку года праблема вярнулася, хоць да разборы ў сітуацыі на той момант ужо актыўна падключылася дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка".

Пасля таго скарга патрапіла "ў поле зроку" да ўнітарнага прадпрыемства "ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска" і адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска. У прыватнасці, рэдакцыі з абедзвюх інстанцый афіцыйна паведамілі, што зварот чытачкі будзе знаходзіцца на кантролі да 28 лютага.

Пасля азначанай даты адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска ў дадатак да папярэдняй інфармацыі наконт разбору сітуацыі са скаргай заяўніцы адносна ацяплення яе кватэры палічыла мэтазгодным паведаміць яшчэ і наступнае.

"Прадстаўнікамі УП "ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска на працягу месяца праводзіўся кантроль за вымярэннямі тэмпературнага рэжыму ў кватэры дома №6 па 2-ім завулку Р. Люксембург. 24.01.2011, 09.02.2011 (доступ у кватэру не прадастаўлены), 14.02.2011 праведзены камісійныя абследаванні з выкарыстаннем спецыяльнага вымяральнага абсталявання маркі "Гіграген-2" ТКА-ПМК. Па выніках праведзеных абследаванняў і замераў устаноўлена, што тэмпература паветра ў кватэры склала плюс 20 — плюс 21 градус, што адпавядае сацыяльным стандартам.

19.01.2011 прадстаўнікамі эксплуатуючай арганізацыі ЖЭС №14 УП "ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска" дадаткова праведзены абследаванні кватэр №№ 24, 60, 70, 73, 76 указанага жылога дома з замерамі тэмпературы паветра ў памяшканнях. Атрыманыя значэнні склалі плюс 19 — плюс 20 градусаў, што таксама адпавядае санітарным нормам.

Параметры цепланосьбіта адпавядаюць графіку цэнтральнага рэгулявання, распрацаванага на падставе зыходных звестак, рэгламентаваных... (прапускаем пералік нарматыўных дакументаў — С.Р.) і зацверджанаму цеплазабяспечваючай арганізацыяй.

Заяўнік праінфармаваны пра тое, што жылы дом №6 па 2-ім завулку Р. Люксембург аснашчаны сістэмай аўтаматычнага рэгулявання падачы цеплавой энергіі. Асаблівасцю працы сістэмы з'яўляецца павольнае павялічэнне (ці змяншэнне) колькасці цяпла ў залежнасці ад тэмпературы вонкавага паветра з мэтай падтрымання тэмпературы ў кватэрах у межах значэнняў, што адпавядаюць сацыяльным стандартам: плюс 18 — плюс 22 градусы. У выпадку рэзкай перамены тэмпературы вонкавага паветра змяненні ў сістэме не могуць адбывацца імгненна, што цягне за сабой паступовы прагрэў памяшканняў.

Улічваючы вышэйвыкладзенае, мяркуем магчымым зварот лічыць разгледжаным".

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Период созревания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика