Грашовы дадатак. З 16 сакавіка стаўка рэфінансавання Нацбанка вырасце да 12 працэнтаў гадавых
Павелічэнне важнага параметра адразу на 1,5 працэнтнага пункта можа прывесці да павышэння працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах.
Падставай для змянення ўзроўню стаўкі рэфінансавання, як патлумачылі “НГ” у Нацбанку, стаў прырост у лютым спажывецкіх цэн, абумоўлены ў першую чаргу павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі і падаражаннем імпартнага прыроднага газу. Рашэнне Нацбанка, па словах яго спецыялістаў, было прынята “для надзейнай абароны рублёвых укладаў насельніцтва ад інфляцыі”.Між тым за першыя два месяцы бягучага года дэпазіты насельніцтва ў айчынных банках выраслі на 9,2 працэнта. На долю рублёвых дэпазітаў прыходзіцца каля 43 працэнтаў банкаўскіх зберажэнняў насельніцтва. Пасля павышэння стаўкі рэфінансавання даходнасць можа вырасці менавіта па такіх укладах.