Стаўка рэфінансавання павысіцца на 1,5 працэнта

Источник материала:  

Такім чынам, з 16 сакавіка яна будзе складаць 12 працэнтаў гадавых

Адпаведнае рашэнне, паведаміў карэспандэнту нашай газеты намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Міхаіл Журавовіч, прынятае праўленнем галоўнага банка краіны ў мэтах адэкватнага рэагавання на павышэнне ўзроўню інфляцыі, што назіралася на пачатку года. У Нацбанку ўдакладнілі, што індэкс спажывецкіх цэн у лютым склаў 102,7 працэнта: галоўным чынам, адзначаюць спецыялісты, гэта звязана з ростам тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі з-за павелічэння цаны куплі прыроднага газу, што імпартуецца з Расіі, і ўздзеяннем павелічэння сусветных цэн на энерганосьбіты і прадукты харчавання.

Цяперашняе павышэнне стаўкі рэфінансавання ў галоўным банку тлумачаць неабходнасцю безумоўнага выканання ключавога прынцыпу працэнтнай палітыкі, што праводзіцца ў краіне: падтрыманнем ставак грашовага рынку на станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні для надзейнай абароны рублёвых укладаў насельніцтва ў банках ад інфляцыі. Гэты захад, падкрэсліваюць у Нацбанку, на фоне няўхільнага захавання параметраў курсавой палітыкі, прадугледжаных Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год (змяненне курса беларускага рубля да валютнага кошыка не перавысіць запланаваныя межы ў плюс/мінус 8 працэнтаў), прывядзе да далейшага ўзмацнення прывабнасці рублёвых зберажэнняў у параўнанні з укладамі ў замежнай валюце.

Ігар ГРЫШЫН.

←Период созревания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика