Яўген Барышнікаў: “Беларусы могуць пры магчымасці збегчы ў лес і з лесу шарахнуць”
11.03.2011 15:08
—
Новости Общества
Яўген Барышнікаў: “Беларусы могуць пры магчымасці збегчы ў лес і з лесу шарахнуць”
/"Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Яўген Барышнікаў, пераможца фестываля “Бардаўская восень-2010″ (Бельск, Польшча), сябра Беларускага Дударскага Клуба, намеснік старшыні Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.
- Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
- Дзіўна на такое пытанне адказваць чалавеку, у якога ў пасведчанні аб народзінах напісана "рускі". Мой дзед быў афіцэрам, іх кідала па розных мясцінах, але неўзабаве яны аселі ў Беларусі. Падчас усіх перапісаў я шчыра кажу, што рускі. Калі я вучыўся ў школе, былі знаёмыя беларускамоўныя, але размовы пра мову былі на ўзроўні лёгкіх сантыментаў. Пераломным момантам для мяне стала паездка ў ЗША, калі па некалькі разоў тлумачыў, чым ты сапраўды адрозніваешся ад рускіх. І асабліва калі нарадзіўся сын. Мяне, канешне, можна папракнуць, што я маскаль. Таму я хацеў, каб тыя каштоўнасці, якія я цаню, якія могуць быць у беларуса, сын меў. Каб ён мог сказаць: беларуская мова - мая родная. І для гэтага трэба ведаць яе самому і размаўляць.
Людзі ў нас, вывучаючы ў школе мову і літаратуру, жывучы ў абсалютна рускамоўным асяродку, думаюць, што яны могуць вось так вось: пстрык - і пачаць размаўляць па-беларуску. Насамрэч нават элементарных ведаў - як будзе "чайнік" па-беларуску - не маюць. Недзе каля году ў мяне заняло вывучэнне мовы, чытанне тэкстаў, спробы камунікацыяў. Выхаваць беларускамоўнае дзіця ў Беларусі - гэта праблема. У нашых умовах быць беларусам - даволі складана, і гэта пэўны пратэст. Тым не менш зараз я пачуваю сябе вельмі гарманічна.
- Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?
- Ідэнтычнасць - яна хутчэй не этнічная. Акрамя яе ёсць пэўная лаяльнасць да пэўных каштоўнасцяў, культурных кодаў, гістарычных падзеяў, асобаў, міфаў. Важны момант — адчуванне прыналежнасці да зямлі. Напрыклад, бабулі на вёсцы, яны тутэйшыя, і ім усё роўна, як называецца пры гэтым дзяржава, бо людзі прывязаны менавіта да зямлі.
- Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус.
- Гісторыя фарміравання беларускай народнасці, часы існавання Рэчы Паспалітай. Але для адказу на гэтае пытанне прасцей падысці да бабулькі на вёсцы, якая скончыла 5 класаў, у лепшым разе, і спытаць у яе, якія гістарычныя падзеі яна ведае. Яна не будзе расказваць пра Вялікае княства Літоўскае, пра Полацкае княства, пра славяна-балцкі сінтэз і ўсё такое. Пры гэтым сказаць, што яна не беларуска — будзе глупствам. Я не веру, што веданне нейкіх гістарычных этапаў гарантуе беларускасць.
- Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?
- Я не стану заклікаць – давайце ўсе хадзіць на Купалле. Ад гэтага мы не станем беларусамі. У нас, на жаль, за савецкай уладай стаўленне да беларускай культуры пераўтварылася ў метафару "беларускія куточкі". Сёння ў любым садочку і школе ёсць беларускі куточак, там ляжыць якая-небудзь прасліца, верацёнца, рушнічок, кашулька, і гэта ўсё пыліцца... І я не ведаю, навошта гэта трэба, але ведаю, што гэта трэба шанаваць. А чаму і як з гэтым жыць - ніхто нікому не тлумачыць.
Тое, што я ў сваёй дзейнасці спрабую зрабіць, як і шмат хто яшчэ, - паказаць, што гэта ўсё жывое, што гэта можа існаваць у сучасным шматкультурным свеце і выглядае не горш і не лепш, чым, напрыклад, індыйская ці кітайская культура. Мне падабаецца такі падыход, як проста паказваць моц і прывабнасць пэўнай ідэі праз сваю чыннасць і ўласны прыклад. Калі людзі бачаць прыгажосць і ўтылітарнасць традыцыйных рэчаў, калі гэта можа быць ужыта ў сучасных варунках - яно будзе жыць.
- Беларус без ведання мовы - беларус?
- Мова, гэта вельмі важна. На жаль, зараз беларуская мова і традыцыйная культура ўспрымаюцца як экзотыка.
- Чым беларускім Вы ганарыцеся?
- 40 тамоў этнаграфічнага зборніка "Беларуская народная творчаць". Высокая ступень захаванасці традыцыяў, якія дагэтуль жывуць.
- Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?
- Асцярожнасць. Не труслівасць, а вельмі крытычнае ўспрыманне новага, чужога. Беларусы могуць пры магчымасці збегчы ў лес і з лесу шарахнуць. Моц гаспадарская — беларусы бароняць сваё.
- Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?
- Я не пераймаюся на гэты конт. Прыгадваю Уладзіміра Арлова, які на беларускім калегіуме расказваў: калі пачынаюць казаць, што ўсё вельмі кепска, ён прыгадвае 1970-я гады, калі з патоку студэнтаў-гісторыкаў ніхто не ведаў, хто такая Еўфрасіння Полацкая. Пакуль будуць моцныя людзі, якія змогуць сваім прыкладам паказваць прывабнасць гэтай культуры, усё будзе жыць і развівацца.
Быть белорусом: Игорь Логвинов >>>
Быть белорусом: Игорь Корзун >>>
Быть белорусом: Жанна Капусникова >>>
Быць беларусам: Ян Бусел >>>
Быць беларусам: Сяргей Скараход >>>
Быць беларусам: Зміцер Вішнеў >>>
Быць беларусам: Павел Кашырын >>>
Быць беларусам: Андрусь Такінданг >>>
Быть белорусом: Светлана Бень >>>
Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>>
Быть белорусом: Валентина Киселева >>>
Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>>
Быць беларусам: Люся Лушчык >>>
Быць беларусам: Вецер Механічны >>>
Быць беларусам: Васіль Стражаў >>>
Быць беларусам: Ігар Сарокін >>>
Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>>
Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>>
Быць беларусам: Алег Латышонак >>>
Быть белорусом: Сергей Фещенко >>>
Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>>
Быть белорусом: Анна Шаркунова >>>
Быть белорусом: Вадим Матулис >>>
Быть белорусом: Инна Афанасьева >>>
Быть белорусом: Василий Коктыш >>>
Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>>
Быть белорусом: Алексей Хлестов >>>
Быть белорусом: Жанна Тройно >>>
Быть белорусом: Юрий Зиссер >>>
Быць беларусам: Ігар Гулюк >>>

Быть белорусом: Виктор Малишевский >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>
Быть белорусом: Михаил Демченко >>>
Быть белорусом: Лидия Ермошина >>>
Быть белорусом: Андрей Кончик >>>
Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>>
Быть белорусом: Сергей Михневич >>>
Быть белорусом: Александр Вавуло >>>