Мазыр пераходзіць на шасцізначную нумарацыю

Источник материала:  

У ноч з 18 на 19 сакавіка ў Мазыры і Мазырскім раёне ўводзіцца шасцізначная нумарацыя. Да пяцізначных нумароў тэлефонаў дабаўляецца лічба "3", што дазволіць павялічыць нумарную ёмістасць, а дзейны сёння занальны код "02351" будзе заменены на новы код "0236".

Новы парадак набору з 19 сакавіка па міжгародняй сувязі 8 0236 3ххххх; па міжнароднай сувязі +375 236 3ххххх. Пры наборы старога нумара аўтаінфарматар паведаміць правільны парадак набору. Акрамя таго, усю інфармацыю па змене нумарацыі можна будзе атрымаць у бясплатнай даведачнай службе "153".

Надзея НІКАЛАЕВА.

←??? ????, ??????

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика