Вясна — час кахаць

Источник материала:  

Вясна — час кахаць10 сакавіка раніцай жыхары Магілёва, якім давялося прайсці па вуліцы Ленінскай у самым цэнтры горада, адчулі, што нарэшце прыйшла вясна. І справа не толькі ў каляндарнай даце, раставанні снегу і яркім сонейку, а ў рамантычных учынках закаханых.

На ствалах дрэў каля інтэрната Беларуска-Расійскага ўніверсітэта з'явіліся прыватныя аб'явы: "Наташа!!! Я хачу быць з табой!!!" Ёсць і подпіс пад гэтым публічным выступам: "Стас".

Напэўна, шмат магіляўчанак сёння па-добраму пазайздросцілі незнаёмай Наташы: толькі самае светлае пачуццё можа натхніць на такі крэатыўны ўчынак. Спадзяёмся, што Наташа прачытае прызнанне Стаса і будзе таксама прыемна ўражана. Жадаем шчасця і кахання маладым людзям! З вясной!!!

Ілона Іванова. Фота аўтара.

←??? ????, ??????

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика