Расіянам, якія прымалі ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня, — штраф?

Источник материала:  

Учора прайшло трэцяе судовае пасяджэнне па справе грамадзян Расійскай Федэрацыі Арцёма Брэўса і Івана Гапонава. Маладыя расіяне абвінавачваліся ва ўдзеле ў масавых беспарадках па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, што на другім пасяджэнні, якое прайшло 1 сакавіка, суд задаволіў хадайніцтва пракурора і далучыў да справы матэрыялы аб 15-ці пацярпелых супрацоўніках палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама, якія атрымалі траўмы падчас несанкцыянаванай акцыі 19 снежня 2010 года. 10 сакавіка 2011 года ўсе 15 супрацоўнікаў мінскага спецназа з'явіліся ў залу суда, дзе і былі апытаныя.

Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што актыўныя ўдзельнікі беспарадкаў наносілі ім удары па шчытах, галаве, руках і нагах. Адзін з пацярпелых заявіў, што ў яго "спрабавалі вырваць шчыт, сарвалі шлем і рукамі нанеслі 3-4 удары ў вобласць галавы, разбілі вусны". Пасля таго, як усё скончылася і міліцыя пачала затрымліваць удзельнікаў акцыі, на плошчы Незалежнасці былі знойдзены драўляныя палкі, металічныя пруты, пажарная сякера. Але падчас сутычкі пералічаных прадметаў ён у руках удзельнікаў акцыі не бачыў.

Яшчэ аднаго супрацоўніка мінскага спецназа, як ён сам сцвярджае, выцягнулі з ачаплення і за шчыт зацягнулі ў натоўп. Пасля чаго збілі з ног і ўжо на зямлі сарвалі шлем і нанеслі 2-3 удары нагамі, як ён мяркуе, па галаве. Па яго словах, гэта былі мужчыны 30-40 гадоў моцнага целаскладу.

"У аднаго з удзельнікаў акцыі я бачыў металічны прут, у некаторых — драўляныя палкі, якімі яны білі па нашых шчытах, — распавёў яшчэ адзін пацярпелы міліцыянер. — У дачыненні мяне прымянілі парашковы вогнетушыцель. Яго струмень накіравалі ў зямлю, а пары трапілі мне пад шчыт і пад забрала. Я прыгнуўся і атрымаў палкай па галаве. У мяне пачалося галавакружэнне, і я адышоў назад".

Расіяне ж, у сваю чаргу, сваю віну па-ранейшаму адмаўлялі. Паводле слоў Брэўса, ён удараў па супрацоўніках міліцыі не наносіў. "Прарываць ачапленне я таксама не збіраўся, рухаўся наперад пад уплывам натоўпу. Пайшоў на плошчу з цікаўнасці, нам сказалі, што там будзе канцэрт. У выніку я атрымаў удар па галаве, бо знаходзіўся ў першых шэрагах натоўпу. Мяне адцягнулі, і я некалькі хвілін правёў на прыступках Дома ўрада. Пасля гэтага хацеў сысці з плошчы, але ўбачыў, што яна ачэпленая. Я падышоў да супрацоўнікаў міліцыі, пасля чаго атрымаў яшчэ адзін удар па галаве і быў затрыманы". Другі абвінавачаны, Іван Гапонаў, таксама сцвярджаў, што "не біў супрацоўнікаў міліцыі, а пра акцыю даведаўся са СМІ і вырашыў прыняць удзел выключна з цікаўнасці".

Дзяржаўны абвінаваўца адзначыў, што, нягледзячы на тое, што падсудныя сваю віну на судзе не прызналі, доказам іх віны з'яўляюцца паказанні сведкаў і сабраныя рэчыўныя доказы. Разам з тым ён папрасіў суд пры вынясенні рашэння ўлічыць такія змякчальныя абставіны, як малады ўзрост падсудных, тое, што нанесены ўрон яны кампенсавалі ў поўным памеры, а таксама тое, што супрацоўнікі спецназа не маюць асабіста да іх ніякіх прэтэнзій. І прапанаваў прымяніць у дачыненні Брэўса і Гапонава больш мяккае пакаранне, чым прадугледжана за такое злачынства, у прыватнасці, накласці на кожнага фігуранта справы штраф у памеры 500 базавых велічыняў.

На судовым пасяджэнні прысутнічалі назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ Омер Фішэр (Італія) і Тамар Хідашэлі (Грузія), запрошаныя беларускім бокам.

Надзея ПАЎЛАВА.

←??? ????, ??????

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика