Даходны маршрут. За пяць гадоў пасажырскі транспарт стане больш новым і хуткасным, а сетка — разгалінаванай

Источник материала:  

“Змагацца” са значным павелічэннем прыватных аўто грамадскі транспарт будзе з дапамогай новых маршрутаў і павышэння якасці паслуг.

На гэта скіравана Стратэгія развіцця пасажырскіх перавозак, разлічаная на перыяд па 2015 год.За гэты час, у прыватнасці, плануецца перагледзець маршрутную сетку, адмовіцца ад лішняга дубліравання перавозак рознымі відамі транспарту. У Мінску і прыгарадзе з’явіцца гарадская электрычка, а на міжабласных маршрутах — паскораныя цягнікі. Працягнецца абнаўленне парка аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Плануецца будаўніцтва другой мінскай кальцавой аўтадарогі, аб’ездаў Гродна і Віцебска, мастоў праз Сож, Нёман, Бярэзіну, Днепр.“Такі комплексны дакумент мы распрацавалі ўпершыню, — патлумачыў начальнік упраўлення Міністэрства транспарту і камунікацый Павел Бажанаў. — Ён дапаможа аптымізаваць развіццё пасажырскага транспарту ў нашай краіне, павысіць яго запатрабаванасць і канкурэнтаздольнасць”.

←"Надзвычайшчыкі" глядзяць — ратаваць, не ратаваць?.."

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика