Замежнікам адпачынак, лясгасам — прыбытак
Як паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса, за студзень лесапаляўнічыя гаспадаркі атрымалі 419 мільёнаў рублёў даходаў ад паляўнічага турызму і эксплуатацыі паляўнічых комплексаў, што больш чым удвая перавысіла запланаваныя паказчыкі. Прычым 195 мільёнаў з названай агульнай сумы паступіла менавіта ад замежных турыстаў. Усяго за гэты год ад вядзення паляўнічай гаспадаркі мяркуецца атрымаць даходаў на суму 7,6 мільярда рублёў, у тым ліку ад правядзення паляўнічых тураў з удзелам замежных грамадзян 2,58 мільярда, ад эксплуатацыі паляўнічых домікаў — 1,9 мільярда рублёў. За мінулы год, дарэчы, ад правядзення паляўнічых тураў з удзелам замежных грамадзян лесапаляўнічыя гаспадаркі атрымалі 1 мільярд 960 мільёнаў рублёў пры плане 1 мільярд 329 мільёнаў.
Сяргей РАСОЛЬКА.