У гасцях у Соф'і Гальшанскай

Источник материала:  
пабывалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння клуба "Сустрэчы" Ашмянскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы і госці з Мінска Нечакана, ужо на самой імпрэзе, высветлілася, што выязное пасяджэнне клуба "Сустрэчы" Ашмянскай ЦБС у Гальшанскім Доме культуры праходзіла якраз у той дзень, калі 589 гадоў таму — 24 лютага 1422 года Соф'я Гальшанская ў Навагрудку брала шлюб з каралём польскім Ягайлам. Магчыма, гэтае супадзенне сталася знакавым, бо сустрэча прайшла надзвычай цікава, жыва, творча, была насычана карыснай інфармацыяй і выклікала ў прысутных шмат станоўчых эмоцый. Імпрэза была прысвечана гісторыі Гальшан і знакамітага Гальшанскага замка, гальшанскай князёўне Соф'і, якая разам з мужам стала пачынальніцай знанай каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў, а таксама выхаду маёй кнігі "Каралева не здраджвала каралю". Але не толькі Соф'я Гальшанская паспрыяла гэтаму. Стварэнню добрага настрою пастараліся найперш людзі, якія рыхтавалі сустрэчу. Гэта і прадстаўнікі ашмянскіх устаноў культуры на чале з начальнікам аддзела культуры райвыканкама Г.І. Балінскай, і бібліятэчныя работнікі пад кіраўніцтвам дырэктара раённай бібліятэкі М.Р. Белавус, і метадысты, якія разам з кіраўніком раённага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці А.П. Куст зрабілі сустрэчу непаўторнай па эмацыянальным і інфармацыйным насычэнні, і супрацоўнікі гальшанскіх Дома культуры і бібліятэкі, і шмат хто яшчэ. Аздобілі сустрэчу выдатным выкананнем песень удзельнікі мастацкай самадзейнасці з Ашмянскай дзіцячай школы мастацтва, Гальшанскага СДК, ансамбль народнай песні "Суполка" работнікаў культуры раёна. Пра карысць сустрэчы можа сведчыць і той факт, што проста падчас імпрэзы старшыня Беларускага фонда культуры У.А. Гілеп аб'явіў прысутным аб рашэнні праводзіць пастаянны конкурс сярод жыхароў Гальшан на лепшы падворак. Арганізатарамі конкурсу будуць Беларускі камітэт міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускі фонд культуры, мінскае прыватнае прадпрыемства "Нефпраект" і мясцовыя органы Гальшан. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы, якія, магчыма, будуць уручаны ў дзень, калі споўніцца 590 гадоў з часу шлюбавання Соф'і Гальшанскай і Ягайлы. Анатоль БУТЭВІЧ.
←Белы замак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика