РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Беларусы атрымаюць новыя рублі Хутка ў абарачэнні з'явяцца мадыфікаваныя банкноты "старых" грошай Каб узмацніць ступень абароны нацыянальнай валюты, Нацыянальны банк з 15 сакавіка ўводзіць у абарачэнне шэраг новых мадыфікаваных банкнот розных наміналаў узору 2000 года. Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацбанка Міхаіл Журавовіч, узмоцнены ахоўныя адзнакі і ўдасканалены элементы аховы на банкнотах наміналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў і 20000 рублёў узору 2000 года. Прычым відарыс пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнотаў засталіся такім ж, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу ўзору 2000 года. Што ж датычыцца адрозненняў, то ў новых банкнотах замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам "НБРБ" у прамым і перавернутым адлюстраванні ў паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка, што нырае, з участкамі, якія выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, што ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка мае выгляд скразной цёмнай паласы. Як адзначылі ў галоўным банку краіны, банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года вышэйзгаданых наміналаў разам з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў абарачэнні. Ігар ГРЫШЫН. У інтэрнэце мінчане сёлета зарабілі больш за 2,2 млрд рублёў Як паведамілі рэдакцыі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, па стане на першы дзень вясны жыхарамі Мінска было задэкларавана больш за 2,2 млрд рублёў даходаў, якія былі атрыманы сёлета праз сеткі інтэрнэт. З гэтых даходаў бюджэт краіны атрымаў падаходны падатак у памеры больш за 240 млн рублёў. У прэс-цэнтры МПЗ адзначылі, што ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, сёлета атрыманы даход праз сеціва павялічыўся ў 10 разоў. Каля 40 працэнтаў прыватных дэкларантаў такіх даходаў зарабілі свае грошы ў інтэрнэт-гульнях (покер, інтэрнэт-казіно і іншыя). Іх агульны заробак склаў больш як мільярд рублёў. Амаль трэць дэкларацый падаткавікам падалі асобы, якія выконвалі розную віртуальную працу ў сетцы і зарабілі на гэтым больш як 770 млн рублёў. Чвэрць паспяховых работнікаў сеткі інтэрнэт зарабілі 481 мільён рублёў ад аперацый на рынку "Форэкс" і па сістэме грашовых пераводаў на электронныя кашалькі. Сяргей ПАЛІНІН. Ракавая паездка Чацвёра хлопцаў у Мінску трапілі ў аварыю, у выніку якой двое з іх загінулі. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ адбылося на пачатку другой гадзіны ночы на вуліцы Валгаградскай, а за рулём аўтамабіля "Форд Сіера" знаходзіўся 17-гадовы юнак, які, дарэчы, не меў вадзіцельскага пасведчання. Ён не справіўся з кіраваннем, і машына выехала за межы праезнай часткі і ўдарылася ў асвятляльную мачту, пасля чаго аўтамабіль адкінула на дрэва. У выніку ДТЗ кіроўца загінуў на месцы, а другі малады чалавек, 1994 года нараджэння, памёр па дарозе ў бальніцу. Яшчэ двое пасажыраў аўтамабіля, хлопцы 1990 і 1992 года нараджэння, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Ігар ГРЫШЫН.
←Купюры от кутюр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика