Час Таліпава

Источник материала:  

Дзеля памяці

  Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа застаўся без кіраўніка.

Амаль два гады адным з галоўных беларускіх тэатраў кіраваў рэжысёр Рыд Таліпаў. Тады рашэнне аб яго прызначэнні ўспрынялі як вельмі авангарднае для акадэмічнага тэатра — Таліпаў і ўспрымаўся як чалавек, які разбурае стэрэатыпы, як носьбіт іншай эстэтыкі, якая не была распаўсюджана ў савецкім тэатры. Ён і быў тым рэжысёрам, які аднойчы прычыніўся да перавароту ва ўспрыманні людзей на тое, якім можа быць тэатр...

Час Таліпава...Сярэдзіна 80-х. Нараджэнне Таліпава-рэжысёра для беларускай публікі. У Мінску з'яўляюцца тэатры, дзе можна ўбачыць спектаклі абсалютна новыя як па ідэях, так і па форме. Гэта той час, калі тэатр, здаецца, зразумеў, што ён можа звяртацца да людзей наўпрост, можа іх правакаваць, выварочваць душу, падкідваць для роздуму думкі не на адну гадзіну, не на адзін дзень. Гэта быў час свабоды ў тэатры, калі з'яўлялася шмат маленькіх студый, якія шукалі новыя сэнсы і формы, часам шакіравалі. Мінскім тэатрам-студыяй кіраваў Рыд Таліпаў. Напэўна, дагэтуль знойдуцца тэатралы, якія памятаюць яго яркія спектаклі "Стрып-ціз" паводле Мрожака, "Яма" (Купрын) ці "Кантрабас" (Зюскінд).

Ён вучыўся ў славутай вучэльні імя Шчукіна. Але як асоба стаў вядомы ў Беларусі, хоць сам родам з Башкартастана. Але пасля гучных і бадай рэвалюцыйных пастановак на нейкі час нібыта знік — працаваў за мяжой, у Аўстрыі, Германіі, Польшчы.

Аднак працягваў ставіць у розных беларускіх тэатрах. У сакавіку 2009 года атрымаў прызначэнне ў Віцебскі абласны тэатр імя Якуба Коласа, з якім таксама ў яго ўжо было супрацоўніцтва (спектаклі "Кацярына Іванаўна" паводле Андрэева, "Васа" паводле Горкага).

10 студзеня 2010 года ў Віцебскім драматычным тэатры адбылася прэм'ера спектакля "Мудрацы" паводле Астроўскага ў пастаноўцы Рыда Таліпава. А ў верасні "коласаўцы" разам з мастацкім кіраўніком паказалі "Квартэт" Харвуда.

Люты 2011 выдаўся цяжкі. Хвароба — запаленне лёгкіх, шпіталь, інсульт... Дзень 21 лютага ён не перажыў. Рыду Таліпаву было 62 гады.

←Паважаныя мужчыны, дастаньце сваю "заначку"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика