Цяжкасці перакладу. Усе казкі братоў Грым выйдуць на беларускай мове

Источник материала:  

Карыфеі кажуць: на беларускую мову можна перакласці нават вершы на суахілі. Галоўнае — талент перакладчыка і яго жаданне данесці да сваіх землякоў іншаземныя моўныя і сэнсавыя вынаходствы.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп лічыць, што перакладзеная на беларускую мову сусветная класіка з’яўляецца сапраўдным “залатым запасам” нацыі. Нягледзячы на тое, што аматараў чытаць па-беларуску, на жаль, няшмат, перакладчыкаў у нас багата. Асабліва моладзі. Некаторыя працуюць над любімымі творамі, нават не спадзеючыся, што кніга выйдзе.— Раней перакладамі займаліся амаль усе літаратары, — расказвае Віктар Анатольевіч. — Сёння існуе даволі дакладны падзел на пісьменнікаў і перакладчыкаў. Хацелася, каб выходзіла больш кніг, гэта зразумела. Але ганарымся і тым, што ўжо ёсць. Напрыклад, наша серыя “Скарбы сусветнай літаратуры”. У рамках праекта выходзіць прыблізна па адной кнізе штогод.У свой час пераклад Рыгорам Барадуліным вершаў знакамітага іспанскага паэта натхніў цэлае кола беларускіх літаратараў на стварэнне ўласных твораў, якія трошкі нагадвалі стылістыку “барадулінскага” Лоркі.Перакладамі сусветнай класікі, асабліва дзіцячай, сёння ў асноўным займаюцца прыватныя выдаўцы. Напрыклад, за апошнія два гады ў гэтай справе гучна заявілі аб сабе “Галіяфы”. У 2009 годзе свет пабачыла таямнічая казка Вільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца”. Цікава, што пераклад склаў 230 старонак, у той час як арыгінал мае не больш за 60 старонак. Аўтар Альгерд Бахарэвіч фактычна стварыў новы раман па-беларуску. Пасля самой казкі ён напісаў пасляслоўе пра пакуты перакладчыка. Атрымаўся постмадэрнісцкі правакацыйны тэкст.— Я лічу, што на беларускую мову перакладзена катастрафічна мала твораў сусветнай класікі, — кажа пісьменнік і дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў. — Летась выйшаў твор Дзікенса “Олівер Твіст”. Гэта трэба было зрабіць яшчэ 20 гадоў назад! Кожная кніжка — гэта свая песня і драма: пошук спонсараў, грантаў... Праз некалькі гадоў мы выдадзім усе казкі братоў Грым. Альгерд Бахарэвіч, які займаецца зараз перакладам, падрыхтаваў ужо каля 30 казак. Зусім хутка чакайце “Алісу ў краіне цудаў”.

Самыя незвычайныя пераклады імён уласныхПа-руску Па-беларускуКролик ТрусКристофер Робин Крыштусь РодзькаКрасная Шапочка Чырвоны КаптурокВинни-Пух Вiня-Пых (Файны Пуф  у перакладзе Інэсы Кур’ян)Пятачок ПрасючокСлонопотам МамантукВластелин колец Уладар пярсцёнкаўМалыш и Карлсон Малы і Карласан з дахуЗолушка ПапялушкаПеппи Длинныйчулок Піпі Доўгая Панчоха

←Мая спадчына, гонар і мараў калыска. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика