На цёплай хвалі дабрыні

Источник материала:  
Запамінальныя святы “Шчырасць сэрца” для дзяцей са школ-інтэрнатаў ладзяць разам актывісты дабрачынных арганізацый, артысты, прадстаўнікі замежных дыпмісій і бізнесу
На цёплай хвалі дабрыніУ вестыбюлі атэлю “CROWNE PLAZA Minsk” усё, здаецца, аж свяцілася ад шырока раскрытых дзіцячых вачэй, ад усмешак. І як, скажыце, тут справіцца з эмоцыямі святочна прыбраным хлапчукам і дзяўчынкам, калі сустракаюць іх як дарагіх гасцей. І бэйдж са сваім імем кожны па спісе атрымлівае, прышпільвае — бы на канферэнцыі… Такое ў кіно толькі пабачыш. Калі ж госці агледзеліся, справіліся з першымі эмоцыямі, іх суправаджаюць на трэці паверх, дзе бляску яшчэ болей.
А далей закруціўся вірлівы калейдаскоп з гукаў, блікаў, колераў, танцаў, эстрадных і цыркавых нумароў… І вельмі шмат было ўсяго смачнага на сталах пад час святочнага абеду. А потым — дыскатэка, вялікая анімацыйная праграма з прызамі! “Усе нашы 68 выхаванцаў і цяпер пад вялікім уражаннем ад свята, — расказаў пазней па тэлефоне дырэктар Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната, што ў Валожынскім раёне, Арцём Барысавіч Балабан. — Мы прапанавалі ім намаляваць тое, што запомнілася, а малюнкі разам з падзячным лістом ужо накіравалі арганізатарам свята”. Тут да месца ўдакладніць, што сярод іх — уладальнік міжнароднай сеткі атэляў “Прынцэс Атэль”, інвестар і мецэнат Судзі Озкан, міжнародныя грамадскіяНа цёплай хвалі дабрыні аб'яднанні “Незалежная дапамога дзецям” і “Медыцына і Чарнобыль”.
“Свята “Шчырасць сэрца”, на якое мы запрасілі амаль 140 дзяцей са школ-інтэрнатаў Асіповічаў і вёскі Чэхаўшчына, — гэта працяг вялікай праграмы дабрачынных мерапрыемстваў, якія мы сумесна праводзім для дзяцей-сірат і дзяцей-інвалідаў Беларусі, — гаворыць старшыня аб'яднання “Незалежная дапамога дзецям” Таццяна Кот. — Не першы ўжо раз свае сэрцы адкрываюць для тых, каму вельмі патрэбна такая падтрымка, заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева, кампазітар і спявак Аляксей Крэчат, іншыя артысты. Свята дапамагалі зладзіць прадстаўнікі Савета Міністраў, міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі”. Таццяна Аляксандраўна вельмі ўдзячная лёсу за знаёмства з турчанкай Айдан Чынгел, адным з дырэктараў атэля “CROWNE PLAZA Minsk”, — дзякуючы яе шчырай зацікаўленасці сталі магчымымі такія прыгожыя, яркія дабрачынных праекты, на мерапрыемствах пабывала каля тысячы дзяцей і падлеткаў з розных рэгіёнаў краіны.
“Яшчэ гадоў дзесяць таму мы з аднадумцамі спрабавалі ладзіць для дзяцей са школ-інтэрнатаў падобныя святы, праводзілі нават конкурс “Запалі сваю зорку!”, каб стымуляваць іх творчую актыўнасць, — расказала мне, рыхтуючыся да выступлення, спявачка Іна Афанасьева. — Сёння я вельмі рада, што так шмат людзей ужо супрацоўнічаюць у гэтым кірунку, і сотням дзяцей могуць падарыць радасць, усмешкі. З маіх калег па эстрадзе актыўна выступаюць на дабрачынных канцэртах Аляксей Хлястоў, Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Іскуі Абалян, гурт “Чук і Гек” і шэраг іншых. Нас ужо шмат, мы — добрая сіла! Дарэчы, я не раз пераконвалася і сама, што, шчыра аддаючы іншым, ты і сам становішся багацейшым — на душы пасля такіх выступленняў заўсёды вельмі прыемна, адчуваеш сябе ўзвышана. Так што мая парада ўсім: не стамляйцеся рабіць дабро!”

Іван Іванаў

←ВАСИЛИЙ БОГАЧЕВ: «МЫ ЧЕСТНО ВЫПОЛНЯЛИ СВОЙ ДОЛГ»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика