Камунальнікі спрабавалі адключыць ваду Аляксандру Памідораву
17.02.2011 13:35
—
Новости Общества
Камунальнікі спрабавалі адключыць ваду Аляксандру Памідораву
ЖЭСы пачалі адключаць ваду і святло ў тых, хто мае запазычанасць менш за 2 месяцы. Пад раздачу трапілі нават вядомыя асобы.
Музыку і шоўмэну Аляксандру Памідораву хацелі адключыць ваду за няплату камунальных. Запазычанасць сапраўды была, але музыка аплаціў яшчэ за некалькі дзён да таго. Тым не менш, у пятніцу прыйшлі “двое” і сказалі: “Будзем адключаць!”
Памідораў: "Грукат у дзверы. Я адчыняю. Там стаяць два інтэлігентныя чалавекі. Адзін у спецоўцы. Трымаюць нейкія інструменты, кажуць: “Прывітанне, мы да вас. Будзем вам зараз ваду адразаць. У вас няплочана за два перыяды”. Я кажу: “Прабачце, трэцяга дня жонка пайшла і аплаціла”. А яны кажуць: “Нічога не ведаем, грошай на рахунку няма".
З Пастановы Саўміну, якая рэгулюе аплату камунальных паслугаў, вынікае, што адключыць ваду ў кватэры могуць не раней, чым праз 5 дзён пасля таго, як яе ўладальніку прыйдзе папярэджанне. Цікава, што раней камунальнікі чакалі з адключэннем два месяцы. А цяпер дасылаюць папярэджанне разам з жыроўкай з запазычанасцю ў адзін месяц.
ЖЭС: "Калі вы першы месяц не аплацілі камунальныя паслугі, вам павінна прыйсці пісьмовае папярэджанне. І цягам пяці дзён вам могуць адмовіць у аказанні паслугаў".
Аляксандр Памідораў "містэраў адключацеляў" у кватэру не пусціў, і адразу пайшоў у ЖЭС разбірацца.
"Кажу, а дзе папярэджанне? Яна мне паказвае стос папярэджанняў і кажа: ну вось заўтра пойдзем разносіць. Ну як вы пойдзеце заўтра, калі ўжо сёння ходзяць адключаюць. Цікава, што грошы, якія былі аплочаныя праз банк, не трапілі на рахунак ЖЭСа, хоць аплацілі яшчэ ў аўторак".
Як можна адключаць людзям гарачую ваду на выходныя зімой без папярэджання, здзіўляецца Памідораў. Напэўна ж у законе і прапісаныя гэтыя 5 дзён, каб даць час аплаціць, і каб паспелі дайсці ўсе грошы. У выніку ў кватэры музыкі нічога не адключылі. А ў панядзелак, відаць, дайшлі грошы, бо званкоў з ЖЭСу больш не было.
Але такі хэпі-энд — гэта, хутчэй, выключэнне з правіла. Наша наступная суразмоўца Ірына вярнулася з адпачынку ў апошняй дэкадзе месяца. А 28-га ёй патэлефанавалі з ЖЭСу і сказалі, што за няплату камунальных адключаць… святло.
Ірына: "Я абурылася, пры чым тут святло да камунальных. Тым больш, за яго ў мяне было аплочана. Я заўсёды плачу больш, чым на лічыльніку. Проста ўношу за нейкую колькасць кілават. Але на мае довады мне адказалі, што у такім выпадку адключаць ваду".
Самае цікавае ў тым, што дзяўчына ўжо аплаціла камунальныя, няхай і са спазненнем на пару дзён. А калі ў панядзелак вярнулася дадому з працы, святла ў кватэры не было.
Ірына: "У гэты ж вечар я аплаціла. Гэта была пятніца, 28-е чысло. У панядзелак увечары прыходжу, а ў мяне няма святла. Я падумала, што нешта здарылася. Патэлефанавала дыспетчару, і мне сказалі, што я злосны неплацельшчык і мяне адключылі за няплату".
Не было ні папярэджання, ні паведамлення пра магчымае адключэнне. Толькі цемра і мокрая падлога пад лядоўняй. І неразуменне, чаму адключылі святло, калі аплаты не было за камунальныя паслугі. У ЖЭСе кажуць, што канкрэтна нідзе не напісана, што менавіта маюць права адключаць камунальнікі:
"Нідзе не напісана, што канкрэтна мы можам адключыць. У той жа пастанове 1466 проста напісана, што мы маем права прыпыніць аказанне камунальных паслугаў".
І тут жа тлумачаць, што адключаюць не электрычнасць, а абслугоўванне лічыльніка, якое ўваходзіць у жыроўку. Ірыне пасля спрэчак з электрыкам і непрыемных размоваў, святло ўсё ж падключылі.
Але ж цікава, што, як і ў выпадку з Памідоравым, усё праблемы пачаліся пасля аплаты запазычанасці і без папярэджанняў. Адключыць паслугі вельмі проста. А каб потым вярнуць назад ваду і святло, трэба чакаць і плаціць грошы за паўторнае падключэнне.
Памідораў: "Дзіўныя рэчы адбываюцца ў нашым краі. Акрамя таго, што кошты на жыроўкі падняліся, я так разумею, што з народу яшчэ выкручваюць пры любой магчымасці, любую капейчыну".
Пры гэтым закон прадугледжвае, што адключыць паслугі могуць толькі калі няма паважлівай прычыны іх няплаты. Не могуць гэта зрабіць, калі чалавек у ад'ездзе, ці ў лякарні. Ліст з папярэджаннем павінен быць заказным, пра гэта таксама дбае закон. І, дарэчы, гэты ж закон кажа, што калі жыхары кватэры з'язджаюць на працяглы тэрмін і могуць пацвердзіць гэта, дык аплата ўвогуле можа не здымацца. Але многія пра гэта не ведаюць, а ЖЭСы, калі і ведаюць, дык чамусьці забываюцца на гэта.