І джыпа трапяткі палёт

Источник материала:  
На працягу двух дзён, 12 і 13 студзеня, непадалёк ад Мінска ўпершыню праходзіў пешы этап чэмпіянату Беларусі па джып-спрынце. Гэты від гонак прыцягвае да сябе ўвагу як тытулаваных спартсменаў з ралі-рэйдаў, так і гледачоў. І сапраўды, джып-спрынт не проста спаборніцтва, гэта праверка пілотаў на майстэрства кіравання, а машыны — на трываласць і магутнасць. У гэты раз спартсменам трэба было пераадолець чатыры заезды па восем кругоў — слізкая траса, шматлікія павароты, трамплін, дзе ўдзельнікі спаборнічалі не толькі за самы доўгі скок, але і глядацкія апладысменты.  

І джыпа трапяткі палёт

  На жаль, гэтыя марозныя выхадныя перашкодзілі вялікай колькасці гледачоў паназіраць за спаборніцтвамі, што не скажаш пра ўдзельнікаў. У першы дзень на трасу выйшлі дваццаць тры экіпажы, якія спаборнічалі ў аматарскай катэгорыі. Першае месца "забралі" мінчане Георгій і Настасся Панасюк.

У другі дзень спаборнічалі шэсць экіпажаў на падрыхтаваных уседарожніках. Сёлета бясспрэчным лідарам стаў маскоўскі экіпаж Сяргея Савенкі і Георгія Сабліна на спартыўным аўтамабілі Bowler Wіldcat.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

←Ушли во льды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика