Тыдзень моцных маразоў

Источник материала:  

На гэтым тыдні на тэрыторыі Беларусі ўсталюецца даволі халоднае надвор'е, паведаміў на онлайн-відэабрыфінгу Нацыянальнага прэс-цэнтра начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Надвор'е будзе фарміраваць магутны антыцыклон "Габрыэла", таму ападкаў да пятніцы не прадбачыцца, а сярэдняя тэмпература паветра будзе на 8—13 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Сёння ўдзень мінус 13—19, на паўднёвым захадзе — 8—12 марозу. У сераду ўначы мароз пачне "кусацца" яшчэ мацней — да 17—24, на поўначы Беларусі ажно да 25—30; удзень — 10—17. Будзе даволі холадна і ў чацвер: уначы 13—20, на паўночным усходзе да 25—27, удзень 10—17.

У пятніцу і на выхадныя на поўдзень краіны завітае цыклон, які прынясе туды чарговую порцыю снегу. Аднак на большасці тэрыторыі краіны захаваецца вельмі халоднае надвор'е: уначы — 15—22, на поўначы да 28, месцамі ажно да 30. Удзень — 10—17, на паўночным усходзе да 20; у паўднёва-заходніх раёнах уначы — 7—14, удзень — 3—9.

Сяргей КУРКАЧ.

←Ушли во льды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика