Кіроўцы абыякавыя да п'яных
Магілёўская Дзяржаўтаінспекцыя правяла эксперымент: як аўтамабілісты адрэагуюць на п'янага пешахода? Вынікі ўражваюць!
Сыграў п'янага пешахода дружыннік, якому для завяршэння вобраза далі ў руку бутэльку ад гарэлкі. Інспектары дарожнага руху назіралі за сітуацыяй і вялі здымкі з прыдарожнай кавярні. "П'яны" вельмі пераканаўча хістаўся на трасе "Магілёў—Мінск": сядзеў і хадзіў на абочыне, выскокваў на сярэдзіну трасы, нават падаў.
Аднак за гадзіну эксперыменту ніводны вадзіцель так і не патэлефанаваў у дзяжурную часць ДАІ альбо ў міліцыю. Людзі за рулём, наадварот, імкнуліся абмінуць п'янага і па-рознаму рэагавалі на яго — лаяліся, смяяліся і круцілі пальцам ля скроні, але ніводны аўтамабіліст так і не паклапаціўся пра тое, каб нецвярозага чалавека ўвогуле прыбралі з дарогі, пакуль з ім не здарылася бяда.
Ілона Іванова.