Маньякальная прага аўтобусаў?

Источник материала:  

Вадзіцель Бродніцкага крухмальнага завода з Іванаўскага раёна 27 студзеня звярнуўся ў міліцыю з заявай, што напярэдадні вечарам ад яго дома па вуліцы Савецкай у Іванаве сагналі службовы аўтобус "ПАЗ". Праз некалькі гадзін машына была знойдзена ў тэхнічна спраўным стане. Устаноўлены і злодзей, які пакатаўся на аўтобусе, 29-гадовы рабочы ПМК. Праўда, пакуль яго знайшлі, ён паспеў сагнаць яшчэ адзін аўтобус з вытворчай базы "Іванава" Пінскага аўтобуснага парка. Аўтобус "Радзіміч" быў заўважаны ля чыгуначнага пераезда Бродніца-Юхнавічы ў 15 км ад Іванава. На гэты раз аўтобус стаў прычынай аварыі. Машына сутыкнулася з дызель-цягніком, што рухаўся ў напрамку Пінска. На шчасце, ніхто не пацярпеў, толькі аўтобус і цеплавоз атрымалі механічныя пашкоджанні. Аварыя выклікала затрымку ранішняга дызеля, а пасажыры спазніліся і знерваваліся. На гэты раз згоншчык быў разам з непрацуючым напарнікам. Абое затрыманыя.

Яна СВЕТАВА.

←Восприятие на слух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика