Адкрыццё адукацыйнага цэнтра запланавана ў лютым

Источник материала:  

Прывітанне, шаноўная "Звязда"! Шчыры дзякуй, паважаныя журналісты, за родную газету на роднай мове. Не дачакацца таго аўторка, калі з вялікай асалодай для душы разгорнеш старонкі наступнага нумара любімай газеты.

Неяк у адным з такіх нумароў на першай старонцы я прачытала аб тым, што "ў студзені 2011 года плануецца адкрыццё Беларуска-індыйскага адукацыйнага цэнтра, дзе таксама будзе весціся падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі ІТ-спецыялістаў кампаній Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), выкладчыкаў профільных тэхнічных ВНУ, навучанне менеджараў у сферы інфармацыйных тэхналогій для прадпрыемстваў".

Падкажыце, калі ласка, месца знаходжання гэтай установы, і ці можна патэлефанаваць, каб запісацца на курсы.

Я выкладаю дысцыпліны, звязаныя з развіццём сучасных інфармацыйных тэхналогій. Сваю прафесійную кваліфікацыю ў асноўным павышаю праз інтэрнэт. Вельмі была рада даведацца аб адкрыцці адукацыйнага цэнтра па вывучэнні сучасных ІТ-тэхналогій.

Алена Іосіфаўна ШУЦЬКО, г. Мінск.

Дзякуй, паважаная Алена Іосіфаўна, за вашы добрыя словы, за адданасць газеце на роднай мове. Што ж тычыцца вашай просьбы, то, як мы удакладнілі ў адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, у студзені згаданы Беларуска-індыйскі адукацыйны цэнтр не адчыняўся. З Індыі ў нашу краіну пакуль прыехалі толькі тэхнічныя спецыялісты, якія зараз займаюцца аснашчэннем цэнтра, падключэннем тэхнікі. Паводле слоў работнікаў аддзела маркетынгу ПВТ, урачыстае адкрыццё Беларуска-індыйскага адукацыйнага цэнтра запланаванае на люты, а працаваць ён пачне, верагодна, яшчэ пазней. Зараз таксама немагчыма дакладна сказаць і пра тое, колькі чалавек змогуць запісацца на курсы, ці будуць яны платнымі або бясплатнымі — усе гэтыя і іншыя пытанні зараз знаходзяцца ў стадыі вырашэння. Але нас запэўнілі, што ўсе зацікаўленыя не прапусцяць звестак пра набор на курсы ахвотных, паколькі напярэдадні ў сродках масавай інфармацыі абавязкова будуць надрукаваныя адпаведныя аб'явы. Аднак і сама чытачка пры жаданні можа пакінуць сваю заяўку па электронным адрасе (іnfо@раrk.bу), або патэлефанаваць — у адміністрацыю ці аддзел маркетынгу Парка высокіх тэхналогій (нумары рэдакцыя паведаміла чытачцы асабіста). Застаецца толькі дадаць, што Беларуска-індыйскі адукацыйны цэнтр размесціцца на плошчах ПВТ у сталіцы па адрасе: вуліца Купрэвіча, дом 1, корпус 1, 9 паверх.

←Восприятие на слух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика