У кантрольнай дзейнасці павінна быць больш аналітыкі і прафілактыкі

Источник материала:  

У гэтым перакананы старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр ЯКАБСОН, які правёў у Гродне нараду з удзелам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна ШАПІРЫ, кіраўнікоў кантралюючых і праваахоўных службаў, структур абласнога выканаўчага камітэта і шэрагу прадпрыемстваў.

Аляксандр Якабсон зазначыў, што "галаўным болем дзяржавы" з'яўляецца адмоўнае сальда гандлёвага тавараабароту і ставіцца задача ўжо да канца 2013 года выйсці на станоўчае сальда. Усе кантрольныя мерапрыемствы павінны абавязкова ўлічваць гэты фактар. Другая праблема — вялікая рэсурсаёмістасць прадукцыі, затраты энергіі, матэрыялаў. І трэцяя — дэбюракратызацыя ўсяго нашага жыцця, што, на думку Аляксандра Якабсона, "з'яўляецца сур'ёзным каменем спатыкнення па многіх кірунках нашай дзейнасці".

Якія патрабаванні да работнікаў Камітэта дзяржкантролю? Аляксандр Якабсон вызначыў чатыры якасці, без якіх немагчыма павысіць аўтарытэт гэтага органа. Прафесіяналізм. Прынцыповасць. Аб'ектыўнасць. А таксама — "не працаваць пад канкрэтнае прозвішча, асобу, а па факце парушэння". Пры гэтым Камітэт дзяржкантролю, лічыць Аляксандр Якабсон, пры ўсёй строгасці да парушэнняў заканадаўства павінен быць органам, які не толькі і не столькі карае, колькі папярэджвае; патрабуецца больш аналітыкі, прафілактыкі. Гэта асабліва важна ў сувязі з Дырэктывай № 4. Негатыў, які выяўлены ў аднаго суб'екта гаспадарання, трэба даводзіць да іншых, каб гэтага не паўтаралася.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Зайцу лично готов надрать уши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика