
Доследныя тактычныя вучэнні з рэактыўным артылерыйскім дывізіёнам 336-й рэактыўнай артылерыскай брыгады з баявымі пускамі рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню "Смерч" прайшлі на 174-м вучэбным палігоне Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны "Даманава" Івацэвіцкага раёна.

Удзельнікі вучэнняў адпрацоўвалі пытанні падрыхтоўкі і кіравання дзеяннямі разведачнага ўдарнага комплексу ракетных войскаў, павышэння практычных навыкаў камандзіра і штаба дывізіёна ў кіраванні падраздзяленнямі.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
в. Галенчыцы, Івацэвічскі раён, Брэсцкая вобласць.