У выніку лабавога сутыкнення легкавушкі і грузавіка загінуў чалавек

Источник материала:  

25 студзеня каля 18 гадзін на аўтадарозе "Мінск—Гомель" паблізу пасёлка Сасновы Асіповіцкага раёна лоб у лоб сутыкнуліся аўтамабілі "Форд Мандэа" і МАЗ, які належыць ААТ "Лідахлебапрадукт". Паводле інфармацыі Магілёўскай ДАІ, "Форд" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком. У выніку 34-гадовы вадзіцель легкавога аўтамабіля, жыхар Мінска, загінуў на месцы. Аўтамабіль пераўтварыўся ў груду металалому, і выратавальнікам МНС давялося дэблакіраваць цела чалавека з дапамогай спецыяльнага інструмента.

Ілона Іванова.

 

У выніку лабавога сутыкнення легкавушкі і грузавіка загінуў чалавек

 

 

←Зайцу лично готов надрать уши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика