АБЗАЦ

Источник материала:  

Кніжная выстава да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, вядомага грамадскага дзеяча і навукоўца, Героя Сацыялістычнай Працы Івана Шамякіна адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

П'яны мужчына "замініраваў" чыгуначны вакзал у Гродне. Падчас ажыццяўлення мерапрыемстваў па праверцы выбуховага прыстасавання спецыялісты не знайшлі. Праваахоўнікі выявілі адрас таго, хто званіў, праз 10 хвілін. Міліцыя затрымала двух моцна п'яных братоў. "Мінёрам" аказаўся 25-гадовы гродзенец, які нідзе не працуе, раней прыцягваўся да суда. Матывы ўчынку высвятляюцца.

На адной з фермаў у паўднёвай Японіі з-за ўспышкі птушынага грыпу — чацвёртай за гэтую зіму — знішчана больш за 8,6 тыс. курэй. Як мяркуецца, крыніцай заражэння маглі стаць пералётныя птушкі.

Мэру Кішынёва Дорыну Кіртаакэ выпісалі штраф за ваджэнне без правоў. На днях ён праехаўся на снегаўборачнай машыне перад журналістамі падчас паказу спецтэхнікі. У муніцыпальнай паліцыі заўважылі гэта, да ўсяго ведалі, што ў мэра няма правоў той катэгорыі, неабходнай для кіравання цяжкай тэхнікай Ужо на наступны дзень парушальніку прыслалі паведамленне пра штраф. Як удакладнілі ў паліцыі, мэр аштрафаваны на 1000 лей (каля 83 долараў). Ён прызнаў сваё парушэнне і згадзіўся аплаціць штраф.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ    У ЗША падчас правядзення конкурсу сярод чэрававяшчальнікаў з даволі вялікім прызавым фондам журы выкрыла хлопца, які праглынуў рацыю і разам з таварышамі спрабаваў здзівіць прысутных сваім талентам. Члены журы, якія і самі маюць багаты вопыт такога занятку, адразу заўважылі, што гукі ад чэрававяшчальніка ідуць зусім не такія, як звычайна бывае. А канчаткова пацвердзілі іх падазрэнні перашкоды, якія рацыя стварала на мікрафон. Медыцынскія абследаванні і рэнтген далі вынік: у страўніку хлопца знаходзіцца маленькая рацыя. Нягледзячы на грамадскае асуджэнне, а таксама тое, што маладога чалавека выключылі з ліку ўдзельнікаў, журы ўсё ж выдала жулікам дыплом "за арыгінальны падыход".

←Зайцу лично готов надрать уши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика