Малако падаражэе...

Источник материала:  

У студзені і лютым будуць павышаны гранічныя адпускныя цэны на гавядзіну патушную да 3 працэнтаў у месяц, свініну патушную, малако, кефір, смятану і тварог — да 2 працэнтаў у месяц.

Паводле звестак прэс-службы Мінэканомікі, адпаведная пастанова прынята міністэрствам паводле прапановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Як адзначаюць у Мінэканомікі, апошняе рашэнне прынята з мэтай паэтапнай кампенсацыі падаражання малочнай і мясной сыравіны ў сувязі з павышэннем закупачных цэн на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней, а таксама збліжэння цэн на малочныя прадукты і мяса з цэнамі ў суседніх рэгіёнах.

Ігар ГРЫШЫН.

←Зайцу лично готов надрать уши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика