Ва «ўрад народнага выратавання» ўваходзілі нават мёртвыя. У «СБ» апублікавана фальшыўка
Толькі пікейныя камізэлькі памятаюць вось такое паведамленне: «Альтэрнатыўны ўрад заслухаў прэзідэнтаў». Між тым яно было з’явілася на сайце НН 17 чэрвеня. Мы яго перадрукоўваем сёння. У канцы яго маецца спіс. А побач даём копію «ўрада нацыянальнага выратавання» па версіі «СаўБеліі». Розніца мінімальная: відаць, маем справу з нейкім непісьменным чарнавіком «праекта ўрада», у які былі ўнесеныя пэўныя змены перад прэзентацыяй. («Наша Ніва» апублікавала тады дадзены рэпартаж з прэзентацыі.)
Якім чынам самазванчы праект ценевага ўрада апазіцыі ператварыўся ў частку «дзяржаўнага перавароту»? (Нагадаю, тады «прэтэндэнтаў» у яго не пыталіся згоды, і гэта выклікала вялікія кпіны з іх боку, а таксама жарцікі: о, БХД уключыла ў спіс усіх, каго ведае.)
Ператварыцца ён мог шляхам наўмысна выкананага калажу — заменай шапкі.
Або першым варыянтам назвы для будучага «ценевага ўраду» была гэткая патэтычная: «урад народнага выратавання».
Або спіс без шапкі, знойдзены пры вобшуку ў офісе БХД, выклікаў такую інтэрпрэтацыю. Ну, у апошнім выпадку, як кажуць, ад страху вочы вялікія.
І як там наконт публікацыі неправеранай інфармацыі, спадары Якубовіч і Праляскоўскі?
Вось ён, узровень
«У Мінску прайшло паседжанне аргкамітэта па стварэнні Альтэрнатыўнага ўрада для будучага адзінага кандыдата ад апазіцыі.
Ініцыятарам ідэі выступіў аргкамітэт партыі БХД. Таму пасяджэнне адкрывалі Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі. Абодва ў чорных гарнітурах, абодва без гальштукаў. Трэці сустаршыня Хрысціянскай Дэмакратыі Аляксей Шэін спазніўся, але таксама сеў у галаву стала. Таксама ў чорным касцюме, але пры гальштуку.
З патэнцыйных кандыдатаў прысутнічалі Някляеў (падсеў да Раманчука), Ярашук (сядзеў побач з Калякіным), Казулін (сядзеў каля Марачкіна). Зрэшты, гэтых прэтэндэнтаў так шмат, што тут адпавядае сказаць: „ды іншыя“.
Нікога не было з лідэраў Руху за Свабоду.
Ад „Хартыі’97“ прысутнічаў Зміцер Бандарэнка, але дэманстратыўна сышоў у часе выступу Рымашэўскага. „Чаго ты ідзеш туды? Там табе слабую пасаду выдзелілі — міністра культуры“ — спрабаваў ён запыніць Уладзіміра Някляева, але той не пасулухаўся.
Першым узяў мікрафон палітычны аналітык Валер Карбалевіч. Ён выказаў скепсіс адносна ідэі альтэрнатыўнага ўрада ў сітуацыі, калі ў апазіцыі няма адзінства. „Упершыню ніхто з апазіцыйных кандыдатаў не ставіць сабе задачу перамогі на выбарах, — наракаў ён. — Апазіцыя ператвараецца ў кола дысідэнтаў“.
Другім узяў мікрафон Аляксандр Старыкевіч. Ён рэпрэзентаваў тых кандыдатаў у міністры, якіх „без іх іх ажанілі“. Ён выказаў прэтэнзію арганізатарам, што яны ўключылі яго ў спіс патэнцыйных членаў урада. І пацікавіўся, ці ўзгаднялі з уключанымі асобамі іх згоду. Здаецца, у сітуацыі Старыкевіча была абсалютная большасць патэнцыйных міністраў і намеснікаў.
Не, прызнаў Севярынец: „Можа быць, гэта ў нейкай ступені гульнявая тэхналогія“,
БХД нарадзіла гэтую ідэю як своеасаблівую дэкларацыю пра намеры і перадае гэтую ідэю шырокай грамадскасці.
А вось праваабаронца Алег Воўчак запрашэнню рады: „Я на дзяржслужбу хачу вярнуцца. І хачу вярнуцца на канкрэтную пасаду — Генеральнага пракурора“. Супрацоўнікаў пракуратуры цікавіць не кандыдатура, а праграма. Следчы камітэт будзе пры міліцыі ці пры пракуратуры. Прызначаць генпракурора будзе прэзідэнт ці парламент.
Воўчак і іншы лідэр былых афганцаў Аляксандр Камароўскі гаварылі адным голасам: няважна, хто кандыдат і ці будзе ён адзіны. Патрэбнае адзінства дзеянняў.
Статкевіч, Баршчэўскі і Грыб таксама выступілі ў ліку першых.
Мечыслаў Грыб нагадаў, што першы альтэрнатыўны ўрад быў створаны Вярхоўным Саветам
Грыб прызнаў, што ніводная з гэтых структур не вырасла ў сапраўдны „ценевы ўрад“, бо апазіцыя для таго не мела інструментаў. Генерал Грыб заклікаў апазіцыю да рэалізму.
І даў абяцанне дапамагаць усім сваім вопытам кандыдатам ад апазіцыі і новай уладзе, калі яна з’явіцца.
Філосаф Уладзімір Мацкевіч абвесціў, што гатовы галасаваць за любога, што пойдзе альтэрнатывай для Лукашэнкі. Але падкрэсліў, што ніводнаму не хоча дапамагаць, „і так далей“, дадаў ён.
Зміцер Дашкевіч падняў праблему нараджальнасці.
Пасля гэтага мікрафон аддалі патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты.
Анатоль Ярашук выступаў
Уладзімір Някляеў таксама арганізатараў пахваліў,
Яраслаў Раманчук таксама выступаў
Сяргей Калякін зрабіў здаровую заўвагу: „Кааліцыйны ўрад магчымы толькі ў тым выпадку, калі мы дамовімся пра кааліцыйнага кандыдата ў прэзідэнты“.
А Карбалевічу даў водпаведзь: апазіцыя працу вядзе, і хоць яна не заўжды публічная, і вынікі яе не ўсе публічныя, але „ў нас ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні“.
Казулін прамаўчаў.
Падсумоўваючы, Севярынец палічыў, што з 14 чалавек, якія заявілі аб намеры вылучацца ў прэзідэнты на паседжанне па стварэнні альтэрнатыўнага ўрада з’явіліся дзевяць.
Паседжанне было абвешчанае закрытым. Кандыдатаў запрасілі застацца на круглы стол па выбары працэдуры вылучэння адзінага кандыдата.
* * *
Альтэрнатыўны ўрад. Прапановы арганізатараў
І. Адміністрацыйны блок
Міністэрства ўнутраных справаў
М.Грыб, А.Воўчак, В.Сіўчык
Міністэрства замежных справаў
А.Мілінкевіч, А.Саннікаў, П.Краўчанка
Міністэрства абароны
М.Статкевіч, У.Бароўка, А.Камароўскі
Беларуская служба бяспекі
У.Барадач, М.Аўтуховіч, В.Кабанчук
Міністэрства юстыцыі
М.Пастухоў, А.Гулак, Г. Паганяйла, С.Альфер, С.Луканін, У.Лабковіч
Міністэрства адміністрацыйнай рэформы і самакіравання
М.Кобаса, М.Марыніч, М.Пліска, А.Міхалевіч
ІІ. Эканамічны блок
Міністэрства фінансаў
С.Багданкевіч, Я.Раманчук, А.Чубрык
Міністэрства эканомікі
С.Чалы, Л.Злотнікаў, М.Залескі, Г. Дзмітрук
Міністэрства энергетыкі
С.Гусак, Т.Манёнак
Міністэрства прамысловасці
В.Шлындзікаў, А.Вайтовіч, А.Бухвостаў, Ю.Клімовіч
Міністэрства сельскай гаспадаркі
І.Нікітчанка, М.Баўсюк
Міністэрства прыродных рэсурсаў
В.Дранчук, К.Лукашоў, П.Севярынец
Міністэрства транспарту і камунікацый
Р.Кастусёў, С.Чарнавокі
ІІІ. Сацыяльны блок
Міністэрства працы і сацыяльнага развіцця
А.Ярашук, Г. Грушавы, А.Сасноў, А.Кісель, Л.Скарабагаты
Міністэрства інфармацыі Ж.Літвіна, П.Марцаў, А.Дынько, А.Старыкевіч, І.Сярэдзіч
Міністэрства адукацыі
А.Трусаў, У.Колас, Л.Баршчэўскі, У.Мацкевіч, А.Лозка
Міністэрства культуры
У.Някляеў, А.Марачкін, В.Мазынскі, Г. Каржанеўская
Міністэрства спорту і турызму
У.Парфяновіч, В.Купрэйчык, С.Каныгін, Д.Садоўскі
Міністэрства аховы здароўя
А.Вітушка, Ю.Бандажэўскі, І.Шэга
Міністэрства сям’і і моладзі
З.Дашкевіч, Ю.Карэтнікаў, А.Кім, Л.Лысюк, І.Логвін, Н.Палажанка
Міністэрства рэлігій і нацыянальнасцей
Дз. Шаўцова, А.Сапяжынскі, А.Шэін».
Параўнайце: спіс урада нацыянальнага выратавання па версіі СБ. |
Мікола Бугай