Адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы (Бялынічы)
15.01.2011 23:27
—
Новости Общества
У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы — удзельніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, актывіста Руху БНФ «Адраджэнне» і мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы.
Да Мікалая супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працоўнае месца (у краму), паказалі пастанову аб правядзенні ператрусу і загадалі ехаць з імі дадому.
Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва.
У выніку былі канфіскаваны кампутар, дыскі, флэшкарты — усе магчымыя носьбіты інфармацыі.
Трэба адзначыць, што 19 снежня Мікалай Мяцеліца ня быў у Мінску і не прымаў удзелу ў акцыі пратэсту.
Падзяліцца навіной:
spring96.org
spring96.org