Пасадзілі, бо не хацеў допыту без позвы? Ці новы падазраваны?

Источник материала:  
13.01.2011 20:08 — Новости Общества

Мінчука Дзмітрыя Буланава паўторна арыштавалі пасля таго, як ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу 19 снежня. Дзмітрый Буланаў адмовіўся ісці на допыт без афіцыйнай позвы. Тады да яго прыехалі міліцыянты, паведаміла праваабаронца Наста Лойка:

«Учора зранку да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі, сказалі, што калі ён не ідзе сам, значыць, вінаваты. Яго забралі і адвезлі ў следчую ўправу на вуліцы Сапёраў. Там ён доўга чакаў следчага, і нават удалося з ім пагутарыць праз тэлефон. А потым яму вынеслі пастанову аб тым, што ён падазраваны ў справе аб масавых беспарадках 19 снежня, а мерай стрымання абралі затрыманне на 3 дні.

Яго трымаюць на Акрэсціна. Вядома, што ў ягонай маці не прынялі перадачу, спаслаўшыся на тэхнічныя праблемы. Будзем чакаць гэтых трох сутак, але ёсць верагоднасць таго, што ён застанецца пад вартай і пасля».

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←Подласць і падман: у выпісцы са шпіталя Маі Абромчык значыцца «бытавая траўма»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика