Месцазнаходжанне Міхалевіча невядомае
10.01.2011 11:13
—
Новости Общества
Як стала вядома «Нашай Ніве», былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча перавезлі з СІЗА, што размешчана на вуліцы Валадарскага, у іншае месца.
Месцазнаходжанне сям’і і адвакатам пакуль невядомае.
Нагадаем, што раней А.Міхалевіч быў пераведзены з следчага ізалятара КДБ («амерыканкі») у СІЗА на Валадарскага. Ён разам з шэрагам іншых кандыдатаў у прэзідэнты і грамадскіх дзеячаў быў арыштаваны раніцай 20 снежня і з таго часу знаходзіцца пад вартай.
Падзяліцца навіной:
nn.by
nn.by