Калядная адліга да плюс 3 градусаў

Источник материала:  

Начальнік службы гідраметэапрагноза Белгідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў паведаміў, што ў пятніцу на тэрыторыю краіны завітаюць цёплыя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы.

Уначы 7 студзеня па заходняй палове, а ўдзень амаль паўсюдна будзе снег і мяцеліца. Удзень на захадзе краіны мокры снег і дождж. На дарогах галалёдзіца. На поўначы краіны — узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Уначы 5—12 марозу, удзень — ад мінус 8 на ўсходзе да плюс 2 градусаў на захадзе краіны.

У суботу—панядзелак стане яшчэ цяплей. Часам будуць ісці ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. У суботу ўначы 1—8 марозу, па паўднёвым захадзе каля  0, удзень ад мінус 4 па паўночным усходзе да плюс 4 па паўднёвым захадзе. У нядзелю—панядзелак на працягу сутак ад мінус 2 да плюс 3, уначы пры праясненнях 5—7 марозу.

Ужо ў пачатку другой дэкады студзеня цёплае паветра пакіне нашу краіну і ўсталюецца слабамарознае надвор'е. Часам будзе ісці снег. У аўторак уначы яшчэ ад 0 па паўднёвым захадзе да мінус 7 па паўночным усходзе, удзень — ад плюс 1 да мінус 5. У сярэдзіне наступнага тыдня ўначы 3—10 марозу, пры праясненнях мінус 12—14, удзень 1—6 марозу. У другой палове тыдня ёсць верагоднасць таго, што актыўныя атлантычныя цыклоны прынясуць чарговую порцыю моцных снегападаў. Надвор'е будзе няўстойлівым. Уначы ад 0—мінус 2 па поўдні да 10—12 марозу па поўначы краіны, удзень адпаведна ад 0—плюс 2 да мінус 7—9 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

←Повесть временных лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика