Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4. Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2010 года
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:
1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2010 года:
архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію (Більчанку Паўлу Захаравічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання “Полацкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы”, — за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць, значны ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды;бацькам-выхавальнікам дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Бабруйска Магілёўскай вобласці Сенцовым Тамары Аркадзеўне і Уладзіславу Анатольевічу — за шматгадовую плённую працу па выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;ігуменні Еўдакіі (Ляўшук Любові Пятроўне), настаяцельніцы рэлігійнай арганізацыі “Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у г.Полацку Полацкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы”, — за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць, плённую працу па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны; калектыву ўстановы “Гомельскі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі “Жывіца” — за плённую дзейнасць па развіццю сістэмы медыцынскай рэабілітацыі дзяцей Гомельскай вобласці і ўкараненню сучасных тэхналогій, якія дазваляюць адаптаваць хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў у грамадстве і сацыяльным асяроддзі;творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “ Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” — за стварэнне кніг “Зямля сілы. Белавежская пушча”, “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў”.2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2010 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка.
4 студзеня 2011 г.г.Мінск.