У новай серыі — адразу чатыры манеты

Источник материала:  

З сённяшняга дня Нацыянальны банк Беларусі ўводзіць у абарачэнне чатыры памятныя манеты новай серыі "Свет скульптуры".

Адна з іх — сярэбраная манета "Царыца Неферціці" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама. Манета мае прамавугольную форму памерам 28,00х40,00 мм, якасцю "пруф", тыражом да 7000 штук. Другая манета — сярэбраная "Амур і Псіхея" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама. Яна таксама мае прамавугольную форму памерам 28,00х40,00 мм, якасцю "пруф", тыражом да 7000 штук. Сярэбраная памятная манета "Экстаз святой Тэрэзы" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама мае аналагічную форму, памер і выйшла такім жа тыражом, як і папярэднія. Нарэшце, у новай серыі з'явілася на свет сярэбраная памятная манета "Мысліцель" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама, таксама прамавугольнай формы, якасцю "пруф", тыражом да 7000 штук. Манеты адчаканеныя на ЗАТ "Літоўскі манетны двор".

Ігар ГРЫШЫН.

←И к селу, и к городу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика