Адны бяздумна давалі, другія бяздумна трацілі

Источник материала:  

На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю абмяркоўваліся вынікі праверкі эфектыўнасці дзяржаўнай падтрымкі, якая была аказана суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці. Пасля праверкі 79 арганізацый былі вызначаныя факты беспадстаўнага прадстаўлення некаторым з іх дзяржаўных грошай, а таксама невыкарыстанне самім прадпрыемствамі ўмоў такой дапамогі.

Справа ў тым, што самі арганізацыі не заўсёды аб'ектыўна ацэньваюць свае патрэбы ў дзяржаўнай падтрымцы, калі распрацоўваюць для гэтага бізнэс-планы і прадстаўляюць іх у адпаведныя органы. У сваю чаргу, чыноўнікі мясцовых органаў выканаўчай улады ўсіх узроўняў дапускаюць непрынцыповы, а часам і непрафесійны разгляд гэтых дакументаў, што прыводзіць да прыняцця беспадстаўных рашэнняў і неруплівага выкарыстання асобнымі арганізацыямі дзяржаўных фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў.

— Калі ў чалавека або арганізацыі шмат грошай, яны не заўсёды думаюць пра тое, як забяспечыць іх найбольш рацыянальнае выкарыстанне, — патлумачыў журналістам сітуацыю начальнік упраўлення кантролю мясцовых органаў і бюджэту Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Георгій ЧАРНЯЎСКІ. — У мінулыя гады, калі бюджэт Мінска фарміраваўся з прафіцытам (даходы перавышалі выдаткі), атрымальнікі дзяржпадтрымкі не надта турбаваліся, як яны будуць аддаваць гэтыя грошы. Просьбы такіх арганізацый задавальняліся, але калі даходзіла справа да выканання абавязкаў, аказвалася, што іх няма. Большая частка дзяржаўнай падтрымкі была выкарыстана на бягучыя патрэбы, а не на інавацыі і іншыя меры па паляпшэнні эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемства. У выніку, напрыклад, Мінскрыбпрам аказаўся ў вельмі складанай сітуацыі. Для таго, каб вяртаць мільярды, трэба мець высокія абароты, а іх у прадпрыемства няма. У шэрагу праблемных прадпрыемстваў сёння аказаліся Мінская гароднінная фабрыка, Мінскі мясакамбінат... У некаторых выпадках аказаная дапамога не дапамагла палепшыць фінансавае становішча, а, наадварот, пагоршыла яго.

Камітэт Дзяржкантролю разгледзеў таксама выпадкі парушэння заканадаўства аб арэндзе дзяржаўнай маёмасці, якія звязаныя з няправільным прымяненнем базавых ставак, павышаючых і паніжаючых каэфіцыентаў. Былі агучаныя шматлікія факты самавольнага захопу зямлі і несвоечасовага яе вяртання.

Па выніках праверак адноўлена ў бюджэт 4,6 млрд рублёў, дадаткова спагнана арэнднай платы на суму 56 млн рублёў. Прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 22 юрыдычныя і 78 службовых асоб, да дысцыплінарнай — 68 службовых асоб.

Другім пытаннем калегіі сталі вынікі праверкі эфектыўнасці выкарыстання лядовых палацаў. Сёння ў краіне дзейнічае 26 лядовых арэн, да 2015 года іх колькасць павінна павялічыцца да 52. Камітэту дзяржаўнага кантролю даручаны аналіз эфектыўнага выкарыстання магчымасцяў гэтых спартыўных збудаванняў. Трэцяе пытанне калегіі было прысвечана выкарыстанню бюджэтных сродкаў, вылучаных на арганізацыю харчавання ў дзяржаўных установах аховы здароўя і сацыяльнай абароны.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

←И к селу, и к городу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика