Закупачныя цэны на малако, свiней i буйную рагатую жывёлу павысяцца ў Беларусi на 10 працэнтаў
У Беларусi на 10 працэнтаў павысяцца закупачныя цэны на малако, буйную рагатую жывёлу i свiней, што рэалiзуюцца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, каментуючы пастанову Саўмiна № 1893 ад 24 снежня 2010 года.
"Павышэннем закупачных цэн на прадукцыю жывёлагадоўлi часткова кампенсуюцца дадатковыя затраты сельскагаспадарчых арганiзацый, выклiканыя ростам цэн на матэрыяльныя рэсурсы (мiнеральныя ўгнаеннi, нафтапрадукты, энергарэсурсы, бялковую сыравiну i iншыя), што выкарыстоўваюцца для вытворчасцi сельгаспрадукцыi", — падкрэслiлi ў Мiнсельгасхарчы. У адпаведнасцi з пастановай, цана за тону малака базiсных тлустасцi i бялку без ПДВ складзе ад Br965 тыс. да Br1 млн 210 тыс. у залежнасцi ад гатунку. Цана на свiней для забою будзе вар'iравацца ў залежнасцi ад катэгорыi ад Br2 млн 775 тыс. да Br5 млн 887 тыс. за тону жывой вагi без ПДВ, а на свiнiну за тону забойнай вагi — ад Br4 млн 727 тыс. да Br11 млн 680 тыс. Цана ж на буйную рагатую жывёлу для забою складзе без ПДВ ад Br1млн 500 тыс. да Br17 млн 990 тыс. за тону жывой вагi, за тону забойнай вагi — ад Br3 млн 872 тыс. да Br33 млн 541 тыс.
Пастанова ўступiць у сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.