ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У "Шарамецьеве" пасажыры збілі супрацоўнікаў "Аэрафлота"

Пасажыры затрыманых рэйсаў збілі ў маскоўскім аэрапорце "Шарамецьева" некалькі супрацоўнікаў "Аэрафлота". Пры гэтым сярод пацярпелых былі і жанчыны.

Колькі менавіта супрацоўнікаў перавозчыка было збіта, не ўдакладняецца. Зараз працаўнікі "Аэрафлота" баяцца выходзіць да пасажыраў, паколькі ў аэрапорце бракуе аховы. Раней адзін з пасажыраў паведаміў, што ў "Дамадзедаве" напалі на супрацоўніцу "Трансаэра". Таксама відавочцы распавядалі агенцтвам пра бойку паміж пасажырамі ў "Шарамецьеве".

Тым часам на фоне паведамленняў пра павышэнне цэн на прадукты харчавання і ваду ў маскоўскіх аэрапортах адна з партый арганізавала туды дастаўку ежы. Што да вылетаў, то, па словах прэс-службы "Дамадзедава", з паўночы да поўдня аэрапорт адправіў каля 90 бартоў. Вылету чакаюць каля 12 тысяч чалавек. Колькі самалётаў паляцела з "Шарамецьева", не паведамляецца. Сотні рэйсаў былі адмененыя ў "Дамадзедава" і "Шарамецьева" з-за дрэнных умоў надвор'я. Прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў даручыў праверыць сітуацыю, якая склалася, генпракурору Юрыю Чайцы.

Усход ЗША занесла снежнай бурай

Услед за Еўропай і адначасова з Расіяй непагадзь абрынулася на паўночна-усходнюю частку ЗША, перакрыўшы дарогу дзясяткам тысяч авіяпасажыраў.

Па папярэдняй ацэнцы экспертаў транспартнай галіны, у выніку адмены больш за 7 тысяч авіярэйсаў кампаніі панеслі шкоду на суму да 100 мільёнаў долараў. Халоднае і снежнае надвор'е, якое лічыцца ў гэтай частцы краіны практычна экстрэмальным, прыйшло ў найбуйнейшыя гарады, уключаючы Нью-Ёрк. Раней у шасці штатах — Масачусетсе, Мэне, Мэрылендзе, Нью-Джэрсі, Паўночнай Караліне і Вірджыніі — была абвешчана надзвычайная сітуацыя. А паўднёвыя штаты Джорджыя і Паўднёвая Караліна ўпершыню больш за 100 гадоў сустрэлі сапраўдныя белыя Каляды.

Напярэдадні Каляд шматлікія краіны Еўропы, а таксама і Расія, перажылі транспартны калапс з-за моцных снегападаў і абледзянення дарог. Непагадзь выклікаў магутны цыклон "Петра". Былі адмененыя ці адкладзеныя тысячы авіярэйсаў, дзясяткі тысяч пасажыраў у святочныя дні затрымаліся ў аэрапортах.

Самыя шчаслівыя — датчане і швейцарцы

Самымі шчаслівымі людзьмі лічаць сябе жыхары Даніі і Швейцарыі, высветлілі сацыёлагі. 78% удзельнікаў апытання, праведзенага ў гэтым снежні Інстытутам вывучэння грамадскай думкі Іsopublіc у гэтых краінах, прызналі сябе задаволенымі жыццём.

Да самых шчаслівых набліжаюцца і іншыя еўрапейцы — фіны, аўстрыйцы, бельгійцы, а таксама жыхары буйных і развітых краін свету, такіх як Канада і ЗША, адзначае выданне. Рэспандэнтам трэба было адказаць толькі на адно пытанне: "Наколькі Вы шчаслівыя ў жыцці, вызначыце па шкале ад 1 да 10 балаў". Адзінка азначала "зусім незадаволены", а 10-бальная адзнака — "абсалютна задаволены". Паводле даследавання, узровень шчасця ў свеце размяркоўваецца наступным чынам: 8,3 бала — Швейцарыя і Данія; 7,9 — Фінляндыя; 7,8 — Канада; 7,7 — Аўстралія; 7,6 — Аўстрыя; 7,5 — Бразілія; 7,4 — ЗША; 7,3 — Бельгія; 7,1 — Нямеччына і Вялікабрытанія; 6,7 — Італія; 6,6 — Францыя; 6,4 — Грэцыя; 6,3 — Кітай.

Вынаходнік сабраў капсулу на выпадак апакаліпсісу

Былы ваенны інжынер Яўген Убійкі сабраў адмысловую капсулу на выпадак апакаліпсісу, які, калі верыць календару індзейцаў майя, здарыцца ў снежні 2012 года.

Паводле апісанняў Убійкі, вынайдзеная ім капсула герметычная, мае чатыры пласты ізаляцыі, "можа трымацца на паверхні вады, каціцца ўніз па ўзгорках і прызямляцца дагары нагамі".

Інжынер сцвярджае, што ў капсуле змогуць змясціцца да чатырох чалавек, якія змогуць пратрымацца ў ёй каля 40 дзён. Да сапраўднага моманту ён амаль завяршыў працу над праектам. Убійка лічыць сябе геніем і раіць расійскаму ўраду хутчэй замовіць у яго аварыйныя капсулы. Вытворчасць абыдзецца ў 80 тысяч долараў. У тым выпадку, калі прадказанне майя не спраўдзіцца і жыццё на Зямлі працягнецца, вынаходніцтва Убійкі, па яго ж словах, можна будзе выкарыстоўваць як саўну ці прамысловы халадзільнік.

←И к селу, и к городу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика