"Адмыў" 100 мільярдаў
Мінчанін, які "зарабіў" шалёныя грошы, пасля легалізаваў іх у дальнім замежжы.
Пакуль усе падрабязнасці гэтай крымінальнай справы не паведамляюцца, аднак пэўная інфармацыя наконт таго, як падазроны змог незаконна нажыць свой капітал, ёсць. У прыватнасці, як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, гэты мінчанін, які кіраваў удзельнікамі створанай ім арганізаванай злачыннай групы, праводзіў супрацьпраўныя фінансавыя аперацыі. Прычым рабіў ён гэта, выкарыстоўваючы рэквізіты, дакументы, клішэ пячатак і рахункі беларускіх і замежных прадпрыемстваў. Такім чынам на працягу 2006—2010 гадоў прадпрымальная асоба змагла атрымаць даход у 100 мільярдаў рублёў. У адносінах да падазронага Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК заведзена крымінальная справа.
Ігар ГРЫШЫН.