Беларуская армія магла з'явіцца ў 1942 годзе?

Источник материала:  
23.12.2010 10:06 — Новости Общества

Беларуская армія магла з'явіцца ў 1942 годзе?


Беларуская армія ў поўным сэнсе гэтага слова была створана толькі ў 1992 годзе: менавіта тады былі прынятыя пастанова ўрада "Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", Закон "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", а таксама іншыя заканадаўчыя акты наконт беларускай арміі. Аднак да нас у рэдакцыю завітаў наш даўні аўтар, гісторык, даследчык нацыянальных працэсаў у Беларусі Уладзімір Гуленка, які зараз выкладае ў Інстытуце інфармацыйных тэхналогій БДУІРа, і прынёс цэлы стос, скажам так, сенсацыйных дакументаў, адшуканых разам з дырэктарам Нацыянальнага архіва Беларусі Вячаславам Селяменевым.

Аказваецца, што свая армія ў беларусаў магла з'явіцца на цэлых паўстагоддзя раней — у гады Вялікай Айчыннай вайны ў складзе Чырвонай Арміі. Пра тое, якія падзеі адбываліся ў тыя часы і як развівалася сітуацыя, мы гутарым з Уладзімірам Іванавічам:

— Глядзіце, вось Закон "Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага Камісарыята Абароны БССР", прыняты 24 сакавіка 1944 года ў Гомелі на сесіі Вярхоўнага Савета БССР. І там чорным па беламу напісана: "У адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам СССР Законам "Аб утварэнні вайсковых фарміраванняў Саюзных Рэспублік і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага Камісарыята Абароны з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі Народны Камісарыят", Вярхоўны Савет БССР пастанаўляе: 1. Утварыць саюзна-рэспубліканскі Народны Камісарыят Абароны БССР. 2. Унесці ў Канстытуцыю БССР наступныя дадаткі..." і гэтак далей.

Беларуская армія магла з'явіцца ў 1942 годзе?

Такім чынам, у 1944 годзе на паперы ў Беларусі было створана, як мы прывыклі сёння называць, Міністэрства абароны. І звярніце ўвагу на дату: 24 сакавіка, якраз напярэдадні даты 25 сакавіка, калі ў 1918 годзе Трэцяй устаўнай граматай была абвешчана незалежнасць БНР. Супадзенне? Можа і так, але, магчыма, проста бальшавікі хацелі паказаць беларусам, што толькі савецкая ўлада робіць рэальныя крокі да фарміравання беларускай дзяржаўнасці? Зараз я вам прывяду яшчэ больш цікавы факт — спробы стварыць Беларускую армію былі яшчэ раней, у 1942 годзе!

Працяг будзе

←Колькасць падазроных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску павялічылася да 19 чалавек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика