Адвакаты ідуць да Някляева. Спроба №2
23.12.2010 10:06
—
Новости Общества
Пасля няўдалай учарашняй спробы пабачыць моцна збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева яго адвакаты сёння зноў ідуць да яго ў СІЗА КДБ.
Учора цэлы дзень адвакаты Тамара Сідарэнка і Уладзімір Букштынаў чакалі ў КДБ першай сустрэчы са сваім падабаронным. Для такіх сустрэч у будынку адведзеныя два пакоі, але яны былі цэлы дзень занятыя, хоць адвакаты Някляева былі першымі ў чарзе.
Тамара Сідарэнка напісала скаргу на дзеянні адміністрацыі ізалятара КДБ.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода