Скандал на выбарчым участку: У скрыні не аказалася 480 бюлетэняў
На выбарчым участку № 104 Маскоўскага раёна Мінска камісія аказалася ў вельмі непрыгляднай сітуацыі. Спачатку было абвешчана, што згодна са спіcамі выбаршчыкаў, у дзень выбараў было выдадзена 1719 бюлетэняў, аднак калі была адчынена скрыня для галасавння, там аказалася толькі 1239 бюлетэняў — гэта значыць, што 480 бюлетэняў проста зніклі. Прысутныя назіральнікі і давераныя асобы кандыдатаў, якія адстоялі сваё права бачыць рэальныя вынікі выбараў на ўчастку, лічаць, што гэтыя бюлетэні проста не паспелі ўкінуць у скрыню для галасавання, аднак у спісах ужо праставілі подпісы за выбаршчыкаў. Зараз падвядзенне вынікаў на ўчастку зайшло ў тупік. Палова першай ночы, а падвядзенне вынікаў па кожным з кандыдатаў пакуль не распачыналася. Як камісія здолее выйсці з гэтай сітуацыі — пакуль невядома.
Адзначым, што сябрам гэтай камісіі з’яўляецца прадстаўніца Партыі БНФ Ірына
spring96.org