ГУУС Мінгарвыканкама пакуль не называе колькасць затрыманых

Источник материала:  
20.12.2010 01:13 — Новости Общества
ГУУС Мінгарвыканкама пакуль не называе ні дакладную, ні прыкладную колькасць затрыманых падчас акцыі апазіцыі ў цэнтры Мінска 19 снежня. Хутчэй за ўсё, абагульненых звестак яшчэ не існуе, а затрыманні працягваюцца.

Як паведамілі ў ГУУС, звесткі могуць з’явіцца або праз некалькі гадзін, ці раніцай.

Вядома, што сярод затрыманых некалькі цяпер ужо былых кандыдатаў у прэзідэнты, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта, адзін з кіраўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Алег Гулак.

Колькі чалавек, у тым ліку супрацоўнікаў міліцыі, пацярпела падчас беспарадкаў, таксама невядома.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Скандал на выбарчым участку: У скрыні не аказалася 480 бюлетэняў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика