2011 год — час "завязаць" з беднасцю!

Источник материала:  

Як і абяцалі, працягваем друкаваць астралагічны прагноз на наступны Год Труса (Ката) ад даўняга сябра нашай газеты астролага Уладзіміра ВАСЮКА. Сёння больш падрабязна спынімся на фінансавым аспекце.

— Будучы год прадаставіць шмат магчымасцяў добра зарабіць, — падкрэсліў Уладзімір Васюк, — але разам з тым, павысіцца і рызыка вялікіх страт. Усё будзе залежаць ад вашай актыўнасці, гатоўнасці прыкладаць намаганні для дасягнення станоўчага выніку. Пасіўнасць не вітаецца (пад ляжачы камень вада, як мы памятаем, не цячэ). Не варта адразу "замахвацца" на выключна вялікія даходы і грэбаваць сціплымі прыбыткамі. Правільная стратэгія — браць тое, што сёння прапануе вам жыццё, а не чакаць больш спрыяльнага фінансавага надвор'я для маштабных праектаў. У Год Труса важна зрабіць паляпшэнне свайго дабрабыту справай штодзённай, сістэмнай, тады маленькія грошы прыцягнуць да вас і сваіх салідных сародзічаў.

2011 год — час "завязаць" з беднасцю!У той жа час нельга засяроджвацца выключна на прыбытку, шкадаваць грошай, перасцярагае астролаг. У Год Труса сквапны будзе плаціць не двойчы, а нават тройчы. Ды і ўвогуле, можа згубіць усё.

2011-ы — час больш відавочнага падзелу на фінансава паспяховых і фінансавых няўдачнікаў. Аднак прыналежнасць да першай ці другой групы будзе абумоўлена не столькі знешнімі фактарамі (сацыяльнымі, эканамічнымі, палітычнымі і г.д.), колькі жаданнем і здольнасцю канкрэтнага чалавека прыкладаць намаганні да паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча. Свой шлях да пакарэння новых фінансавых вышынь Уладзімір Васюк раіць пачаць з самага простага: цвяроза ацаніць свае здольнасці і зрабіць упор на развіццё тых, якія могуць прынесці адчувальную матэрыяльную карысць. Сістэматычнае прыкладанне намаганняў у гэтай кропцы стане вашай фінансавай базай, якая далей "выльецца" ў значныя фінансавыя дасягненні. Зараблянне грошай павінна стаць добрай звычкай.

— Беднасць — не кара багоў, не лёс, — тлумачыць астролаг. — Гэта адмоўная звычка (як той жа алкагалізм, курэнне), ад якой кожны ў стане пазбавіцца. З беднасцю можна "завязаць".

Пры ўмове пастаяннай штодзённай работы па ўмацаванні дабрабыту і свайго фінансавага становішча зоры ў Год Труса абяцаюць падтрымку фінансавым пачынанням Авенаў, Цяльцоў, Ільвоў і Стральцоў. Ім варта ў 2011-м пазбягаць залішніх трат (бо высокія заробкі будуць на гэта спакушаць), навучыцца захоўваць, зберагаць тое, што атрымалі. Цяжэй дасягнуць прыбытку будзе Ракам, Дзевам і Скарпіёнам. Яны могуць спадзявацца на фінансавы поспех толькі ў тым выпадку, калі стануць больш актыўнымі, задаволяцца сціплымі вынікамі і не будуць сквапнічаць. Для астатніх знакаў Задыяка год абяцае быць фінансава нейтральным.

Самы спрыяльны час для праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы, для пачынання бізнэсу настане ў другой палове сакавіка, у маі, а таксама ў жніўні. А вось самыя напружаныя перыяды, якія варта проста перачакаць і не рабіць сур'ёзных фінансавых рухаў, — чэрвень і верасень 2011-га.

Таіса ВАСІЛЬЕВА.

←Про зелень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика