Вельмі кранае ўвага да навукі

Источник материала:  

Сваімі ўражаннямі ад трансляцыі работы Усебеларускага народнага сходу падзяліўся з карэспандэнтам "Звязды" Аляксей Фенчанка спецыяліст рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Міронавіча Машэрава:

— Вельмі мяне кранулі словы Прэзідэнта Беларусі пра навуку і адукацыю, бліжэйшыя перспектывы іх развіцця. Гэтым пытанням з боку кіраўніцтва дзяржавы ўдзяляецца шмат увагі. І не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Надзейны фундамент у беларускіх сістэмах адукацыі і навукі, закладзены яшчэ ў савецкія гады, захаваны і замацоўваецца. Пры гэтым адукацыя і навука не адстаюць ад патрабаванняў часу.

У прыватнасці, у нашым універсітэце ўкаранілі сістэму менеджменту якасці. Ад кожнага работніка патрабуецца ініцыятыва, імкненне палепшыць навуковы і вучэбны працэсы. Вельмі добра, што работнікам бюджэтнай сферы на 30 працэнтаў павысілі заробкі. Цяпер ёсць магчымасць больш грошай патраціць на набыццё спецыялізаванай літаратуры.

Павысіліся стыпендыі. У хлопцаў і дзяўчат, акрамя гэтага, ёсць магчымасць нядрэнна зарабіць падчас работы ў будаўнічых атрадах. Тое, што беларуская адукацыя канкурэнтаздольная, неаднаразова чуў ад былых выпускнікоў нашага ўніверсітэта, якія цяпер жывуць і працуюць у розных краінах свету. Нямала іншаземцаў, дарэчы, зараз сярод студэнтаў нашага ўніверсітэта: з далёкага Кітая, Туркменістана, іншых краін.

А ў праграмах кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду ад апазіцыі, як мне здаецца, не хапае грунтоўнасці. Не зразумела, у якім кірунку будуць развівацца адукацыі і навука, культура, калі нехта з іх прыйдзе да ўлады. Як яны будуць вырашаць праблемныя пытанні, ці хопіць сіл, магчымасцяў замацоўваць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тых жа ўніверсітэтаў і гэтак далей — мне незразумела. Адчуваецца, што ў апазіцыйных кандыдатаў яшчэ мала вопыту ў вырашэнні маштабных задач рэспубліканскага ўзроўню.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Про зелень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика