БХД падае ў суд на «7 дней»

Источник материала:  
05.12.2010 10:42 — Новости Общества

Выданне інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА «7 дней» надрукавала чарговы артыкул па дыскрэдытацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пад назвай «Секта, стоп!».

Аўтар Дар’я Снегіна палівае брудам дзейнасць Партыі і кіраўніцтва БХД, кадыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, а таксама называе прозвішчы шасці пратэстантаў-сябраў БХД, беспадстаўна прыпісваючы іх да сектаў.

Як паведамілі ў прэс-службе партыі, БХД абураная гэтымі ілжывымі абразамі на адрас вернікаў хрысціянскіх цэркваў, афіцыйна зарэгістраваных як у Беларусі, так і ва ўсім свеце: Хрысціян веры евангельскай, Хрысціян поўнага Евангелля і Евангельскіх хрысціян баптыстаў. «Ёсць страх уладаў перад БХД. Яны бачаць, якую моцную кампанію мы праводзім, бачаць станоўчую рэакцыю вялікай колькасці людзей на кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі, і таму вырашылі: трэба ачаріць. Мы рыхтуем позву ў суд на газету „7 дней“, — сказаў лідэр БХД Павал Севярынец.

Трэба адзначыць, што гэта другі абразлівы артыкул пра БХД, які з’явіўся на старонках выдання. Напачатку чэрвеня „7 дней“ надрукавала інтэрв’ю з „сусветна вядомым спецыялістам у галіне сектазнаўства“ Томасам Гандоу», які «выкрываў» «антыбеларускі» характар дзейнасці БХД.

Падзяліцца навіной: 
Народная Воля

←Первый ресторанный рейтинг опубликовал один из глянцевых журналов - в списке 23 минских заведения, все - класса люкс.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика