На наступным тыднi — 20-градусныя маразы!

Источник материала:  

У Беларусi ў першыя днi снежня тэмпература паветра чакаецца на 8—13 градусаў нiжэй за клiматычную норму. Пра гэта паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук.

У суботу месцамi пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ноччу складзе 2—8 градусаў марозу. У нядзелю халоднае паўночнае паветра яшчэ больш зацвердзiцца на тэрыторыi рэспублiкi. У асобных раёнах пройдзе невялiкi снег. Ноччу падмарозiць да 3—10 градусаў. У паўночных раёнах слупок тэрмометра будзе паказваць да мiнус 13.

У панядзелак чакаецца снег, мяцелiца, моцны парывiсты вецер. У аўторак на большай частцы тэрыторыi пройдзе снег, месцамi мяцелiца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мiнус 7—13 градусаў. У паўночных раёнах пахаладае да мiнус 15 градусаў.

Па-зiмоваму холадна будзе i ў сераду. Снег у асноўным спынiцца, але ўзмоцняцца маразы. Тэмпература паветра складзе мiнус 13—18 градусаў, на паўночным усходзе пры праясненнях да мiнус 20—22. Удзень чакаецца 8—15 градусаў нiжэй за нуль.

Алена ДЗЕМЯШКЕВІЧ, БЕЛТА.

←Чужое кладбище

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика