Дзе двое, там і трое?

Источник материала:  

Кватэрнае пытанне

Мы, бацькі (я пенсіянерка па ўзросце, муж — інвалід ІІ групы па агульным захворванні) жывём з сынам, яго жонкай і двума ўнукамі ў двухпакаёвай кватэры, у цеснаце, што вельмі цяжка... Сын стаіць на кватэрным уліку, плануе палепшыць жыллёвыя ўмовы сваёй сям'і з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. Ці можна паскорыць яго атрыманне?

Валянціна С. г. Мінск.

Грамадзянам, якія стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства, ільготныя крэдыты выдаюцца пасля ўключэння іх у спісы (у парадку чарговасці, зыходзячы з часу пастаноўку на ўлік), якія зацвярджаюцца раённымі, гарадскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Па-за чаргой, у адпаведнасці з падпунктам 1.10 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185, у названыя спісы могуць быць уключаны асобныя льготныя катэгорыі грамадзян (інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды з дзяцінства І і ІІ групы, дзеці-сіроты, хворыя на актыўную форму туберкулёзу, шматдзетныя сем'і, у якіх гадуецца трое і болей дзяцей...).

Таму пры нараджэнні яшчэ аднаго малога сям'я сына будзе мець права пазачарговага ільготнага крэдытавання і вырашэння жыллёвай праблемы на працягу года пасля прадстаўлення адпаведных дакументаў.

Што датычыцца пенсіянераў (асоб, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (жанчыны — 55 гадоў, мужчыны — 60 гадоў) і інвалідаў І і ІІ групы з прычыны агульнага захворвання, то яны, згодна з падпунктам 62.9.1 і 62.9.3 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565), у вызначаным парадку маюць права на атрыманне жылога памяшкання сацыяльнага карыстання. Праўда, з улікам чарговасці.

Віктар САВІЦКІ.

←Чужое кладбище

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика