На прэзідэнцкіх выбарах ФПБ падтрымае Аляксандра Лукашэнку

Источник материала:  

На выбарах Прэзідэнта Беларусі 19 снежня 2010 года Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падтрымае дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры федэрацыі, такое рашэнне аднагалосна было прынята на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета ФПБ.

Старшыня Прэзідыума ФПБ Леанід Козік, выступаючы на пасяджэнні, адзначыў, што членаў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, — больш як 4 млн чалавек, гэта 95 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. "Федэрацыя прафсаюзаў прадстаўляе тых, хто працуе, хто сваімі рукамі будуе будучыню Беларусі. За нашымі спінамі працоўныя калектывы, і мы нясём адказнасць за іх дабрабыт, стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Менавіта таму наш выбар відавочны — гэта дзеючы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка", — сказаў Леанід Козік.

←Чужое кладбище

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика