Развітанне з Нікітчанкам адбудзецца 22 лістапада

Источник материала:  
21.11.2010 14:23 — Новости Общества

Івана Нікітчанку пахаваюць 22 лістапада. Разьвітаньне адбудзецца па адрасе вуліца Іванаўская 38–32.

«Пахаваньне будзе ў панядзелак, 22 лістапада. Дзе будзе пахаваньне, мы яшчэ ня вырашылі, бо пакуль ня маем месца. На Ўсходніх могілках нам адмовілі, Акадэмія навук цалкам адмовілася дапамагаць. Сказалі, хай дапамагае Інстытут жывёлагадоўлі, але ён там працаваў 25 гадоў таму. Хацелі на Паўночных могілках, але і яны закрытыя, хаця там ідуць асобныя пахаваньні. Я званіла на Паўночныя могілкі, дырэктар сказаў, што будзе там да 17 гадзінаў, яшчэ будзе вырашацца. Сын зьехаў за татам ў Маладзечна, хутка прывязе яго дамоў. Сыну трэба будзе пад’ехаць да дырэктара Паўночных могілак, можа дырэктар вырашыць, але… вы ж ведаеце, якое зараз жыцьцё», — паведаміла ўдава Івана Нікітчанкі Лідзія Аляксееўна.

У Івана Нікітчанкі засталіся жонка, два сыны, дачка, чацьвёра ўнукаў і праўнучка.

Сын Івана Нікітчанкі Юры не выключае, што пахаваньне можа адбыцца на могілках у Жодзіне, дзе пахавана маці нябожчыка.


Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←Папа дапусціў прымальнасць прэзерватываў — у рэдкіх выпадках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика